Дэпутаты Эўрапарлямэнту асудзілі нядаўні арышт у Беларусі старшыні Саюзу палякаў Беларусі і журналіста Газэты Выборчай Андрэя Пачобута. Усе буйныя палітычныя фракцыі Эўрапарлямэнту прынялі сёньня рэзалюцыю з заклікам зьняць зь яго ўсе абвінавачаньні.
У рэзалюцыі выказваецца «шкадаваньне ў сувязі з тым, што беларускія ўлады робяць немагчымай працу журналістаў, прымаючы рэпрэсіўныя законы, накіраваныя на замоўчваньне грамадзкай актыўнасьці».
Эўрапарлямэнтары таксама заклікаюць Беларусь прывесьці заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі і спыніць цэнзуру.
30 чэрвеня Пачобут быў вызвалены з-пад варты, але, адначасова яму былі выстаўленыя абвінавачаньні ў паклёпе на прэзыдэнта.