5 ліпеня Цэнтравыбаркам адмовіў экс-кандыдату ў прэзыдэнты Дзьмітрыю Вусу ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы і праекту закону аб унясеньні зьменаў у выбарчае заканадаўства.
Таксама разгледжанае пытаньне адносна выкарыстаньня СМІ пры падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў.
На пасяджэньні ЦВК Дзьмітрый Вус патлумачыў прычыны стварэньня сваёй ініцыятыўнай групы, якая правяла сход 1 траўня ў Менску, на вуліцы каля ягонага дома.
«Людзі абіраюць дэпутата, а ўлады, непасрэдна адміністрацыі раёнаў, і старшыні камісій фальсыфікуюць пратаколы. Каб гэтага не было, каб былі празрыстыя і дэмакратычныя выбары, наша група прыняла рашэньне ўнесьці зьмены ў Выбарчы кодэкс. У нас два шляхі разьвіцьця Рэспублікі Беларусь. Адзін — дэмакратычны, другі — рэвалюцыйны. Я прапаную, каб у нас быў дэмакратычны шлях разьвіцьця Беларусі».
Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік сказаў, што калі дакумэнты паступілі ў ЦВК, то ўзьнікла пытаньне альбо "гэта узор арганізацыйнай бязграматнасьці альбо мадэль граматнай, хаця прымітыўна падрыхтаванай піяр-тэхналёгіі". Ён адзначыў, што ідэя заканадаўчай ініцыятывы ператвораная ў "беспэрспэктыўную авантуру". Маўляў, калі ставілася мэта, каб прымусіць ЦВК адмовіць, то гэтыя дакумэнты для гэтага зусім падыходзяць.Паводле Лазавіка, памочнікі Вуса спрацавалі "крайне нядбайна і бязграматна", "гэта элемэнтарнае разгільдзяйства". Ярмошына дадала,што матэрыялы падрыхтаваны "дылетантамі".
Цэнтральная камісія адмовіла ў рэгістрацыі групы, спаслаўшыся на тэхнічныя памылкі пры складаньні дакумэнтаў і нават фальсыфікацыю. Яна палічыла, што законапраект наагул ня ёсьць законапраектам і патрабуе значнай дапрацоўкі. Вус адхіліў гэтыя прэтэнзіі:
«Ніводнага подпісу не сфальсыфікавана. Мы бярэм дадзеныя з арыгінальных дакумэнтаў. Я ня ведаю, чаму так атрымалася. Альбо гэта людзі прыйшлі па нечым заданьні, каб вы цяпер мяне аблілі гразёй».
Пасьля пасяджэньня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што рашэньне камісіі ня жорсткае, а яно проста не магло быць іншым.
Дзьмітрый Вус заявіў карэспандэнту «Свабоды», што ўлады не зацікаўленыя дэмакратызаваць выбарчае заканадаўства:
«Дэмакратычным шляхам улады ісьці не зацікаўленыя. Яны зацікаўленыя трымаць уладу сілавым мэтадам і не зьбіраюцца рабіць ніякіх дэмакратычных і палітычных рэформаў. А што да прычэпак, былі выпадкі запужваньня людзей спэцслужбамі, каб яны адмовіліся ад сваіх подпісаў. Некаторых людзей, якія запісаліся ў ініцыятыўную групу, нават ужо звольнілі з працы».
Яшчэ адно пытаньне, якое разглядалася на пасяджэньні ЦВК, тычылася выкарыстаньня мэдыяў кандыдатамі ў дэпутаты. Паводле старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, зьявілася новае права на ўдзел у радыё- і тэледэбатах кандыдатаў альбо іхніх давераных асобаў. Паводле папярэдніх ацэнак, на дэбаты можа спатрэбіцца 215 гадзін, сказала Ярмошына.
«Гэта, па сутнасьці, выбарцаў, нашых тэле- і радыёслухачоў трэба проста задушыць гэтым эфірам, бясконца даючы час. Вядома, усё гэта будзе вырашацца ў працэсе. Мы паглядзім, як гэта пойдзе, бо ўдзел у дэбатах — неабавязковы, як і выступ. Для таго, каб дэбаты адбыліся, трэба, каб па кожнай акрузе было ня менш за двух кандыдатаў, якія пажадалі ўдзельнічаць у дэбатах. Ня выключана, што гэты разьдзел нашай пастановы з часам будзе зьменены, калі гэта выкліча збоі ў выкананьні. Плянуецца, што кожнаму кандыдату будзе давацца 5 хвілін для выступу ў дэбатах і 5 хвілін вядоўцу. Таму, калі кандыдатаў будзе толькі двое, то можна меркаваць, што дэбаты будуць займаць 15 хвілін эфірнага часу. Калі кандыдатаў будзе 5, то гэта будзе паўгадзіны эфірнага часу. Усё роўна гэта вельмі шмат».
Паводле Ярмошынай, дэбаты будуць паказваць у запісе, а не ў прамым эфіры, як на прэзыдэнцкіх выбарах. На пытаньне карэспандэнта «Свабоды», ці азначае гэта, што ня ўсё трапіць у эфір, Ярмошына сказала:
«Проста дэбаты будуць спыняць тады, калі кандыдаты перабралі час, калі ня скажуць тое, што хацелі. Выразаць — тэхнічна цяпер гэта вельмі складана. Калі там будзе заклік — усе прыйдзем на плошчу сьвяткаваць перамогу, як гэта было, — недазволенае мерапрыемства ў недазволены час, — вядома, гэта выражам. Бо наагул тэлебачаньне гэтага ня мае права пускаць у эфір. Яно ня можа рэклямаваць забароненыя, недазволеныя грамадзкія мерапрыемствы».
Кожны кандыдат атрымае права апублікаваць перадвыбарную праграму ў адной зь дзяржаўных газэт. Тэкст перадвыбарчай праграмы трэба прадставіць не пазьней за 2 верасьня ў папяровым і электронным выглядзе. Аб’ём тэксту ня можа перавышаць дзьвюх машынапісных старонак, або 4 тысяч знакаў. Да прыкладу, кандыдаты ў Менску будуць выступаць на тэлеканале «Беларусь-2» і на радыёстанцыі «Сталіца». Час выступаў — з 27 жніўня па 14 верасьня толькі па працоўных днях. Па тэлебачаньні — з 19 да 20, па радыё — з 18 да 19 гадзіны. Калі будзе шмат кандыдатаў і радыёстанцыя «Сталіца» не ўкладзецца ў названыя тэрміны, то можа скарыстаць дадатковы эфірны час — з 17 да 18 гадзіны. Перашкодзіць выступам можа трансьляцыя футбольных матчаў Лігі чэмпіёнаў. Але кандыдаты могуць купляць дадатковы эфірны час за сродкі свайго асабістага фонду.
На пасяджэньні ЦВК Дзьмітрый Вус патлумачыў прычыны стварэньня сваёй ініцыятыўнай групы, якая правяла сход 1 траўня ў Менску, на вуліцы каля ягонага дома.
«Людзі абіраюць дэпутата, а ўлады, непасрэдна адміністрацыі раёнаў, і старшыні камісій фальсыфікуюць пратаколы. Каб гэтага не было, каб былі празрыстыя і дэмакратычныя выбары, наша група прыняла рашэньне ўнесьці зьмены ў Выбарчы кодэкс. У нас два шляхі разьвіцьця Рэспублікі Беларусь. Адзін — дэмакратычны, другі — рэвалюцыйны. Я прапаную, каб у нас быў дэмакратычны шлях разьвіцьця Беларусі».
Цэнтральная камісія адмовіла ў рэгістрацыі групы, спаслаўшыся на тэхнічныя памылкі пры складаньні дакумэнтаў і нават фальсыфікацыю. Яна палічыла, што законапраект наагул ня ёсьць законапраектам і патрабуе значнай дапрацоўкі. Вус адхіліў гэтыя прэтэнзіі:
«Ніводнага подпісу не сфальсыфікавана. Мы бярэм дадзеныя з арыгінальных дакумэнтаў. Я ня ведаю, чаму так атрымалася. Альбо гэта людзі прыйшлі па нечым заданьні, каб вы цяпер мяне аблілі гразёй».
Пасьля пасяджэньня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што рашэньне камісіі ня жорсткае, а яно проста не магло быць іншым.
Дзьмітрый Вус заявіў карэспандэнту «Свабоды», што ўлады не зацікаўленыя дэмакратызаваць выбарчае заканадаўства:
Дэмакратычным шляхам улады ісьці не зацікаўленыя. Яны зацікаўленыя трымаць уладу сілавым мэтадам.
«Дэмакратычным шляхам улады ісьці не зацікаўленыя. Яны зацікаўленыя трымаць уладу сілавым мэтадам і не зьбіраюцца рабіць ніякіх дэмакратычных і палітычных рэформаў. А што да прычэпак, былі выпадкі запужваньня людзей спэцслужбамі, каб яны адмовіліся ад сваіх подпісаў. Некаторых людзей, якія запісаліся ў ініцыятыўную групу, нават ужо звольнілі з працы».
Яшчэ адно пытаньне, якое разглядалася на пасяджэньні ЦВК, тычылася выкарыстаньня мэдыяў кандыдатамі ў дэпутаты. Паводле старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, зьявілася новае права на ўдзел у радыё- і тэледэбатах кандыдатаў альбо іхніх давераных асобаў. Паводле папярэдніх ацэнак, на дэбаты можа спатрэбіцца 215 гадзін, сказала Ярмошына.
«Гэта, па сутнасьці, выбарцаў, нашых тэле- і радыёслухачоў трэба проста задушыць гэтым эфірам, бясконца даючы час. Вядома, усё гэта будзе вырашацца ў працэсе. Мы паглядзім, як гэта пойдзе, бо ўдзел у дэбатах — неабавязковы, як і выступ. Для таго, каб дэбаты адбыліся, трэба, каб па кожнай акрузе было ня менш за двух кандыдатаў, якія пажадалі ўдзельнічаць у дэбатах. Ня выключана, што гэты разьдзел нашай пастановы з часам будзе зьменены, калі гэта выкліча збоі ў выкананьні. Плянуецца, што кожнаму кандыдату будзе давацца 5 хвілін для выступу ў дэбатах і 5 хвілін вядоўцу. Таму, калі кандыдатаў будзе толькі двое, то можна меркаваць, што дэбаты будуць займаць 15 хвілін эфірнага часу. Калі кандыдатаў будзе 5, то гэта будзе паўгадзіны эфірнага часу. Усё роўна гэта вельмі шмат».
Паводле Ярмошынай, дэбаты будуць паказваць у запісе, а не ў прамым эфіры, як на прэзыдэнцкіх выбарах. На пытаньне карэспандэнта «Свабоды», ці азначае гэта, што ня ўсё трапіць у эфір, Ярмошына сказала:
Калі там будзе заклік — усе прыйдзем на плошчу сьвяткаваць перамогу, як гэта было, — недазволенае мерапрыемства ў недазволены час, — вядома, гэта выражам.