У праекце Парлямэнцкая асамблея АБСЭ заклікае да вызваленьня ўсіх палітвязьняў Беларусі і зьвяртаецца да Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай з заклікам адмяніць чэмпіянат сьвету 2014 году ў Менску.
Сёньня ў Манака пачынаецца штогадовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ (ПА АБСЭ). Гэта — адзін зь нямногіх міжнапарлямэнцкіх інстытутаў, у якім прадстаўлены Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Сярод іншых дакумэнтаў на разгляд сэсіі прадстаўлены праект рэзалюцыі па сытуацыі ў Беларусі, падрыхтаваны брытанскім парлямэнтаром Энтані Лойдам.
Афіцыйны Менск выступае супраць прыняцьця гэтай рэзалюцыі, нядаўна старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка, сустракаючыся з дэлегацыяй парлямэнту Малдовы, прасіў іх на сэсіі ПА АБСЭ галасаваць супраць рэзалюцыі.
Прапануем вашай увазе тэкст праекту.
1. Прымаючы пад увагу рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ (ПА АБСЭ), прынятыя на яе штогадовых сэсіях у 1999-м (Санкт-Пецярбург), 2000-м (Бухарэст), 2002-м (Бэрлін) і 2003-м (Ратэрдам) гадах, даклад і рэзалюцыю 2007 году (Кіеў) і рэзалюцыю 2011 году (Бялград), а таксама сумесную заяву Рабочай групы АБСЭ па Беларусі і дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі аб будучым супрацоўніцтве, падпісаную ў 2004 годзе (Эдынбург),
2. адзначаючы прынятыя ў 2011 і 2012 гадах спробы кіраўніцтва АБСЭ зноў адкрыць прадстаўніцтва ў Менску для ўстанаўленьня зьмястоўнага дыялёгу паміж інстытутамі АБСЭ і Беларусьсю, як дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ,
3. выказваючы шкадаваньне, што выбары ў Беларусі, уключаючы прэзыдэнцкія выбары ў сьнежні 2010 году, не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі,
4. адзначаючы прыняты ў 2011 годзе ў Злучаных Штатах «Закон аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі», а таксама пастановы і рашэньні Рады Эўропы 2012 году аб абмежавальных мерах у дачыненьні да Беларусі,
5. прымаючы да ведама даклад АБСЭ/БДІЧП 2011 году аб судовых працэсах, якія адбыліся ў Беларусі пасьля выбараў, і падтрымліваючы зьмешчаныя ў ім высновы невыкананьні нормаў адпраўленьня правасудзьдзя, а таксама аб адсутнасьці незалежнасьці судоў у Беларусі,
6. выказваючы шкадаваньне ў сувязі з тым, што ў ходзе маніторынгу судовых слуханьняў АБСЭ / БДІПЧ не апублікавалі паведамленьняў для прэсы або папярэдніх справаздачаў, а Старшыня Рабочай групы ПА АБСЭ па Беларусі не быў дапушчаны ў Менск для назіраньня за такімі адкрытымі судовымі працэсамі,
7. выказваючы шкадаваньне з нагоды абмежаванага супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і інстытутамі АБСЭ ў сфэры чалавечага вымярэньня, а таксама абмежаванага супрацоўніцтва з Рабочай групай ПА АБСЭ па Беларусі, якая не атрымлівала запрашэньняў наведаць Менск з 2010 году,
8. выказваючы шкадаваньне з нагоды нежаданьня ўладаў Беларусі супрацоўнічаць з прызначаным ў рамках Маскоўскага мэханізму АБСЭ незалежным экспэртам і вітаючы даклад прафэсара Эмануэля Дэка, які заклікае Беларусь выконваць свае міжнародныя абавязаньні,
9. вітаючы вызваленьне былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і яго паплечніка Зьмітра Бандарэнку пасьля 16 месяцаў турэмнага зьняволеньня,
10. асуджаючы пакараньні Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава, асуджаных за інкрымінаваныя ім выбухі ў менскім мэтро ў красавіку 2011 году да сьмяротнага пакараньня ў выніку суду, які не адпавядаў міжнародна-прававым нормам законнасьці, а таксама наступнае зьнішчэньне асноўных доказаў па іх справах і негуманнае стаўленьне (уключаючы паліцэйскае сачэньне) да іх сем’яў, якое выявілася ў тым, што сваякам ня выдалі целы абодвух мужчын,
11. асуджаючы нецярпімасьць і непаважлівую рыторыку прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненьні да міністра замежных спраў Нямеччыны,
12. шкадуючы з нагоды адсутнасьці палітычнага плюралізму ў Беларусі, у якой зноў было адмоўлена ў рэгістрацыі партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя без дастатковых юрыдычных падстаў,
13. адзначаючы ўцёкі многіх прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і СМІ з Беларусі пасьля сьнежня 2010 году ў пошуках прытулку за мяжой і настойліва заклікаючы ўлады Беларусі стварыць умовы для іх бясьпечнага і добраахвотнага вяртаньня,
14. выказваючы глыбокае шкадаваньне з нагоды адсутнасьці свабоды СМІ ў Беларусі, уключаючы законы, якія абмяжоўваюць свабоду эфірнага вяшчаньня і інтэрнэту, а таксама сэлектыўнае ўжываньне правасудзьдзя ў дачыненьні да незалежных журналістаў,
15. заклікае ўлады Беларусі неадкладна і без папярэдніх умоў вызваліць і апраўдаць усіх палітычных вязьняў Беларусі, уключаючы Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Алеся Бяляцкага, Сяргея Каваленку, Дзьмітрыя Дашкевіча, Мікалая Аўтуховіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, Паўла Сырамятава, Арцёма Пракапенку, Яўгена Васьковіча, а таксама гарантаваць іх поўнае аднаўленьне ў грамадзянскіх і палітычных правах;
16. заклікае ўлады Беларусі дазволіць прадстаўнікам Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ наведваць палітычных зьняволеных, якія знаходзяцца ў турмах Беларусі;
17. настойліва заклікае ўрад Беларусі адмяніць хатні арышт, накладзены на вызваленых з турмаў палітычных зьняволеных, уключаючы Ірыну Халіп, Уладзімера Някляева і іншых;
18. заклікае ўлады Беларусі паважаць свабоду перасоўваньня сваіх грамадзян, у тым ліку палітычных актывістаў, у Беларусі і за мяжу;
19. прапаноўвае ўладам вярнуцца да разгляду заявак партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя і няўрадавай праваабарончай арганізацыі «Вясна», якім было неаднаразова адмоўлена ў рэгістрацыі без належных падстаў;
20. заклікае ўлады пакласьці канец ўціску і перасьледу у дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці, прафсаюзаў, незалежных СМІ і праваабаронцаў;
21. заклікае ўлады да выкананьня рэкамэндацый Міжнароднай арганізацыі працы ў дачыненьні да прафсаюзаў;
22. выказвае надзею на выкананьне Беларусьсю сваіх абавязаньняў у рамках АБСЭ, уключаючы Капэнгагенскі дакумэнт 1990 году, асабліва ў дачыненьні да маючых адбыцца парлямэнцкіх выбараў, і своечасовае накіраваньне запрашэньня міжнародным назіральнікам для бесьперашкоднага адсочваньня ўсяго выбарчага працэсу;
23. заклікае ўлады адмяніць прысуды і вылучаныя абвінавачваньні супраць журналістаў у сувязі зь іх прафэсійнай дзейнасьцю, а таксама дазволіць неабмежаваныя грамадзкія абмеркаваньні ключавых грамадзкіх і палітычных праблем;
24. раіць Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай прыпыніць выкананьне свайго пляну правядзеньня Чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай ў 2014 годзе ў Менску да вызваленьня уладамі Беларусі ўсіх палітычных зьняволеных;
25. заклікае правесьці міжнароднае расьсьледаваньне ў пытаньні абыходжаньня з палітычнымі зьняволенымі ў турмах Беларусі, уключаючы заявы аб катаваньнях такіх былых зьняволеных, як Алесь Міхалевіч.

ПРАЕКТ РЭЗАЛЮЦЫІ

Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ