У Гарадзенскай вобласьці актывісты стваранай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» распачалі збор подпісаў за як найхутчэйшае ўвядзеньне малога памежнага руху з Польшчай.
Пра гэта расказаў абласны каардынатар БХД Мікола Баўсюк.
Пагадненьне аб малым памежным руху паміж Беларусьсю і Польшчай было падпісанае яшчэ ў 2010 годзе. У адпаведнасьці з дакумэнтам для жыхароў памежных тэрыторый — па 50 кілямэтраў ад рысы дзяржаўнай мяжы ў кожны бок — павінен быць уведзены спрошчаны парадак перасячэньня мяжы за сымбалічную плату.
Аднак вось ужо два гады з прычыны незгаворлівасьці пазыцыі беларускага боку малы памежны рух так і ня можа запрацаваць, а берасьцейцы і гарадзенцы, якія наведваюць Польшчу часьцей, чым беларускую сталіцу, адстойваюць, як і раней, даўжэзныя чэргі па візы.