Каля двух дзясяткаў менскіх католікаў выправіліся ў вэляпілігрымку ад касьцёла Сьвятых Сымона і Алены ў Менску да Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе.
За тры дні яны пераадолеюць 120 кілямэтраў, каб трапіць на штогадовы фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай. Удзел у вэляпілігрымцы ўзяў і мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
На пачатку шляху вэляпілігрымкі ў Будслаў Тадэвуш Кандрусевіч адправіў літургію, асьвяціў ровары і пілігрымаў. Надзеўшы шлем, пальчаткі і спартовую форму, арцыбіскуп на чале калёны першы выехаў з двара Чырвонага касьцёла. Перад выездам пра свой удзел у вэляпілігрымцы сказаў гэтак:
«Сам занятак вэляспортам вельмі важны. А да таго ж сама пілігрымка выхоўвае да адказнасьці, да ахвярнасьці, да дапамогі адзін аднаму — фармуе самога чалавека. Каб чалавек не баяўся цяжкасьцяў, каб мог адказаць на гэтыя цяжкасьці. Гэта гартуе фізычныя і духоўныя сілы. Я ўжо летась гэтаксама вывеў пілігрымаў у Будслаў. А так я вельмі часта езджу роварам».
Як паведаміў «Свабодзе» Тадэвуш Кандрусевіч, штодня ён праяжджае роварам па 50 кілямэтраў, і толькі службовыя абавязкі не дазволілі яму праехаць увесь шлях ад Менску да Будслава. Таму празь некалькі кілямэтраў ён мусіў разьвітацца з раварыстамі, якія пра свой удзел у пілігрымцы да Будслава казалі гэтак:
Спадарыня: «Я ўжо ня першы раз еду ў пілігрымку з малітвамі да Маці Божай. І дзякую, што яна чуе і дапамагае».
Юнак: «Я ўпершыню еду — гэта мая першая пілігрымка».
Карэспандэнтка: «Не баіцеся, што будзе сьпякотна ці дождж будзе ісьці?»
Юнак: «Не, не баюся, бо са мною Бог».
Юначка: «Я таксама ўпершыню еду і ня ведаю, як і што будзе ў дарозе».
Карэспандэнтка: «То навошта гэта робіце?»
Юначка: «Хачу зьмяніць сваё жыцьцё».
Спадарыня: «Гэта мая ўнучка, мы зь ёй хадзілі пешшу, а зараз яна роварам. А я цягніком. Бо ў мяне да Маці Божай таксама шмат просьбаў».
Карэспандэнтка: «Верыце, што дапаможа?»
Спадарыня: «Веру. І дапамагае, ведаеце — дапамагае».
Да Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай ад касьцёла Сьвятых Сымона і Алены пілігрымы будуць ехаць цягам трох дзён. 6–7 ліпеня ў Будславе — штогадовы фэст у гонар цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Адзін з удзельнікаў роварнага падарожжа, сэмінарыст, грэка-католік Андрэй мэту свайго ўдзелу патлумачыў гэтак:
«Шукаю сэнсу для сябе. Бо я навучаюся ў Польшчы, пабываў ва Ўкраіне, а калі вярнуўся ў Беларусь, то агарнуў нейкі смутак: нейкае ўсё тут савецкае, нейкае калгаснае. І зараз я шукаю для сябе сэнсу служэньня ў Беларусі і думаю, што я яго знайду».
Пілігрымкі ў Будслаў гэтымі днямі ідуць з розных гарадоў і мястэчак Беларусі. Вернікі ідуць у Будслаў пешшу, едуць роварамі і матацыкламі, а таксама будуць даяжджаць легкавікамі і аўтобусамі. Дзеля таго каб удзел у сьвяткаваньні змагло прыняць як найбольш людзей, ад сёлета сьвята набыло рухомы характар і зараз штогод будзе адбывацца не 2 ліпеня, а ў першыя выходныя ліпеня. Сёлета фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай пройдзе ў пятніцу і суботу 6–7 ліпеня.
Будслаўскі касьцёл бэрнардынаў, які месьціцца ў вёсцы Будслаў Мядзелскага раёну, быў пабудаваны ў 1783 годзе. Абраз Маці Божай Будслаўскай датуецца канцом 16 стагодзьдзя. Паводле гістарычных зьвестак, цудатворнае зьяўленьне Маці Божай айцам-бэрнардынам адбылося на гэтым месцы 2 ліпеня 1588 году. Тады ж і ўзьнікла традыцыя пілігрымак у Будслаў, якая трывала нават у савецкі час. Але першая дазволеная адбылася толькі ў 1992 годзе. Будслаўскі касьцёл абвешчаны Нацыянальным Санктуарыем. З дабраславеньня папы рымскага Яна Паўла ІІ абраз Маці Божай Будслаўскай 2 ліпеня 1998 году быў уганараваны залатой каронай.