У цэнтры Прагі каля помніка сьвятому Вацлаву зарэгістраваная ў Чэхіі "Асацыяцыя за мадэрнізацыю" правяла пікет з нагоды 3 ліпеня. Паводле арганізатараў, мэта акцыі - нагадаць эўрапейцам пра палітвязьняў і пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
Удзел у акцыі ўзялі каля 10 чалавек.
Расьцяжкі былі зробленыя па-беларуску, па-ангельску, па-чэску і па-расейску: "Свабоду палітвязьням", "Шкода! Не гуляй з дыктатарам", "Свабоду Алесю Бяляцкаму" і іншыя.
Паводле Аляксея Францкевіча, аднаго з арганізатараў, акцыю пабачылі тысячы чэхаў і турыстаў з усяго сьвету.
«Сёньня, 3 ліпеня, у Беларусі адзначаюць сьвята, якой сам сабе прыдумаў Лукашэнка. Паводле дыктатара, беларусы жывуць у самай шчасьлівай краіне на сьвеце. Нашай акцыяй мы хочам паказаць, што рэальна адбываецца ў Беларусі: садзяць палітычных апанэнтаў, расстрэльваюць невінаватых».
http://www.youtube.com/embed/kADMPfEdAbQ