24 ліпеня Менскі гарадзкі суд разгледзіць касацыйную скаргу Васіля Парфянкова.
У траўні Першамайскі суд асудзіў былога палітвязьня на паўгода арышту за парушэньне парадку адбыцьця прафіляктычнага нагляду.
«Той прысуд я абскардзіў, але нічога добрага не чакаю. Тым больш пракуратура таксама абскардзіла рашэньне, палічылі, відаць, што яшчэ мала мне далі,» — сказаў Васіль Парфянкоў карэспандэнту «Свабоды».
Удзельнік абароны Курапатаў Васіль Парфянкоў год таму быў асуджаны за Плошчу на 4 гады калёніі. Пакараньне адбываў у калёніі ў Воршы, быў памілаваны. За ўдзел ў акцыях салідарнасьці Парфянкову суд прызначыў прафіляктычны нагляд.
Пад прафіляктычным наглядам таксама знаходзяцца былыя палітвязьні Павал Вінаградаў і Уладзь Яроменак. З 21 чэрвеня Павал Вінаградаў адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў ізалятары на Акрэсьціна.