2 ліпеня зь Менску ў Будслаў стартуе пешая пілігрымка

Будслаўскі фэст, архіўнае фотак

Больш за 300 менскіх католікаў 2 ліпеня выпраўляюцца ў штогадовую пешую пілігрымку ў Будслаў. Да Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай ад менскага Катэдральнага касьцёла Найсьвяцейшай Панны Марыі яны будуць ісьці цягам пяці дзён.
Пра гэта «Свабодзе» паведаміў адзін з кіраўнікоў пілігрымкі ксёндз Кірыл

6-7 ліпеня ў Будславе адбудзецца штогадовы фэст у гонар нябеснай апякункі Беларусі — Маці Божай Будслаўскай.

Ксёндз Кірыл таксама адзначыў, што пілігрымкі ў Будслаў ідуць з розных гарадоў Беларусі і з-за межаў краіны.

Штогод у фэсьце ў гонар Маці Божай Будслаўскай бяруць удзел каля 30 тысяч чалавек.