Кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адвядуць для выступаў па дзяржаўным тэлебачаньні і радыё самы рэйтынгавы эфірны час — з 17.00 да 20.00. Таксама ў кандыдатаў зьявіцца магчымасьць удзельнічаць у тэледэбатах.
Ці азначае гэта, што ўлада заклапочаная пэрспэктывай байкоту і робіць усё, каб як мага больш кандыдатаў узялі ўдзел у гэтых выбарах? Ці можна сказаць, што некаторыя новыя ўмовы правядзеньня выбараў, вызначаныя зьмененай рэдакцыяй Выбарчага кодэксу, могуць прыцягнуць у выбарчую кампанію новых людзей? На гэтыя пытаньні адказвае кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі.
Цыганкоў: «Ці можна сказаць, што ўлада, улічваючы тое, што пэўная частка партыяў заявіла пра байкот гэтай выбарчай кампаніі, вырашыла нейкімі крокамі прывабіць палітычных актывістаў узяць удзел у выбарах?»
Класкоўскі: «У прынцыпе, мне здаецца, што нейкіх асаблівых „кручкоў“ для кандыдатаў улада не закідае. Ёй зручней, каб выбары прайшлі ў звычайным рэчышчы. Апазыцыя цьвердзіць, што сьпісы кандыдатаў складаюцца загадзя і выпадковыя людзі туды ня ўскочаць.
Іншая рэч, што піяр уладам патрэбны, каб паказаць, што нібыта пэўны дэмакратычны аспэкт зьяўляецца. Зараз мусіруецца тэма дэбатаў — маўляў, будзе маленькі разгул дэмакратыі. Хоць гэта — асятрына другой сьвежасьці, бо адпаведныя зьмены ў Выбарчы кодэкс былі прынятыя яшчэ на пачатку 2010 году. Проста гэта першая выбарчая кампанія, дзе можна практычна ўжыць гэтую навацыю. І таму ўлады яе прапагандуюць — гэта піяр „на вынас“, на паказ Эўропе».
Цыганкоў: «Тэледэбаты, магчымасьці выкарыстоўваць уласныя сродкі — ці могуць гэтыя навацыі прыцягнуць у выбарчую кампанію нейкіх новых людзей, якія ня вельмі знаёмыя з выбарчымі рэаліямі? Звычайных актыўных грамадзянаў, якія дагэтуль не вылучаліся кандыдатамі?»
Класкоўскі: «Любы беларускі грамадзянін — ён не марсіянін. Ён ведае норавы сыстэмы і разумее, што гэта рызыкоўна. Асабліва пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году, якія скончыліся разгонам і пасадкамі. Засечка ў памяці ёсьць. Таму, калі зноў пачынаюцца сьпевы пра свабоду выказваньняў, у многіх чуваць халадок паміж лапатак.
І я б не перабольшваў гэтыя новыя магчымасьці. Час кандыдатам даецца невялікі, жывога эфіру не дадуць, бо памятаюць 2010 год, калі апазыцыйныя кандыдаты ўсё ж зрабілі маленькі вэрхал у жывым эфіры. Таму ўсё гэта будзе пад кантролем, і фінансавыя фонды кантралююцца, дый грошы там невялікія.
Карацей, выгады вельмі эфэмэрныя, а рызыка вельмі вялікая. Таму ў кампанію пойдуць альбо тыя, каму далі адмашку ўлады, альбо апазыцыянэры, у якіх іхнія партыі вырашылі выбраць такую стратэгію».