Былы кандыдат у прэзыдэнты палітвязень Мікалай Статкевіч адбывае пакараньне ў Магілёўскай крытай турме № 4. Паводле жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч, днямі ён трапіў у турэмны карцэр. У праграме «Вынікі дня» спадарыня Адамовіч распавяла пра турэмныя правакацыі супраць яе мужа.
Марына Адамовіч: «У лісьце Мікола пацьвердзіў пра тую правакацыю, што была зьдзейсьненая супраць яго ў Магілёўскай турме – так званую падсадку чалавека, які доўгі час знаходзіўся ў спэцыялізаванай сьнідаўскай камэры. Да таго ж гэты чалавек назваўся імем зьняволенага, якога Мікола ведаў. Гэты падсаджаны чалавек рэзаў сабе вены і заліў усё крывёю. Я так разумею, Міколу паспрабавалі зрабіць вінаватым у гэтым і перавялі ў карцэр.
Інфармацыя пра тое, што Мікола схільны да суіцыду, мяне вельмі моцна напружыла. Я ўспомніла, што гэта ня першы раз. Яшчэ ў студзені кіраўніцтва турмы нешта казала мне пра яго схільнасьць да суіцыду, але тады было вельмі на слыху тое, што спроба суіцыду была прадпрынятая Аўтуховічам, і я падумала, што начальнік проста нешта пераблытаў. І сказала яму: не, гэта ня наш выпадак. Але зараз гэта ўсплыло зноў. Значыць, гэта не было выпадковасьцю. І наколькі мне вядома, Мікалай напісаў заяву, што ён да суіцыду ня схільны, і любыя такога кшталту спробы будзе разглядаць як правакацыю. Мікола жыцьцярадасны чалавек. Таму я бачу ў гэтым пагрозу з боку адміністрацыі і спробу падрыхтаваць сабе алібі».

Your browser doesn’t support HTML5