Навіна пра тое, што Аляксандар Лукашэнка мае наведаць фінал футбольнага чэмпіянату Эўропы ў Кіеве, дадала праблемаў украінскім ды заходнім палітыкам.
Мясцовыя актывісты адразу ж згадалі абразы Лукашэнкі на адрас прэзыдэнта Віктара Януковіча, а ў кіраўнікоў краін Эўразьвязу, якія яшчэ раней байкатавалі ўкраінскую частку Эўра-2012 з-за крымінальнага перасьледу Юліі Цімашэнкі, зьявіўся лішні аргумэнт, каб і на фінале не прысутнічаць на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі».
Вяртаючыся з лацінаамэрыканскага турнэ, Аляксандар Лукашэнка заедзе ва ўкраінскую сталіцу. Гэта пацьвердзіў 27 чэрвеня амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка. Ён удакладніў, што заплянаваная працоўная сустрэча Лукашэнкі і Януковіча, але асноўная мэта беларускага кіраўніка — наведаць фінал Чэмпіянату Эўропы па футболе.
Пазаплянавы прыезд Лукашэнкі на Эўра-2012 выклікаў пярэпалах ва Ўкраіне. Дзяржаўныя і спартовыя чыноўнікі заклапочаныя тым, як рассадзіць на «Алімпійскім» непрымірымых апанэнтаў. Пацьверджана, што 1 ліпеня на вырашальны матч у Кіеў адмыслова прыляціць прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. Як гаспадары дзьвюх геаграфічных частак спаборніцтваў, Януковіч і Камароўскі будуць сядзець побач у лёжы для высокапастаўленых гледачоў. У выпадку выхаду ў фінал зборнай Германіі ў Кіеў прыбудзе і нямецкі канцлер Ангела Мэркель. Прэзыдэнцкі статус Лукашэнкі дае права далучыцца да VIP-кампаніі і яму, але, як кажа палітоляг Уладзімер Лебедзеў, ёсьць падставы сумнявацца, што кіраўнікі Польшчы і Нямеччыны сядуць побач зь беларускім дыктатарам:
«Сама па сабе сытуацыя вельмі цікавая. Атрымліваецца так, што, акрамя гульні на футбольным полі, будзе таксама ісьці палітычная гульня. І вось мне чамусьці здаецца, што ў гэтай гульні Аляксандар Лукашэнка ўсё ж будзе на лаве запасных. Таму што калі ва Ўкраіну прыедзе Браніслаў Камароўскі і, магчыма, прыедзе Ангела Мэркель, то, вядома ж, украінскія ўлады будуць нашмат больш увагі надаваць ім, чым Лукашэнку. Аляксандар Рыгоравіч, хутчэй за ўсё, будзе расчараваны».
Карэспандэнт: «Ці можа здарыцца, што ўсе яны апынуцца ў адной лёжы?»
«Мне здаецца, што да гэтага ўсё ж ня дойдзе. Цяжка ўвогуле сказаць, як іх будуць рассаджваць, але ня выключана, што Лукашэнка разам са сваім малодшым сынам і аховай будзе ўсё ж разьмяшчацца асобна. І гэта, дарэчы, было б найлепшым выйсьцем для ўкраінскіх уладаў, каб пазьбегнуць розных магчымых скандалаў».
Бальшыня ўкраінскіх палітыкаў лічаць прысутнасьць Лукашэнкі на сьвяце футболу ня надта дарэчнай. Намесьнік старшыні камітэту Вярхоўнай Рады ў пытаньнях зьнешняй палітыкі Тарас Чарнавіл згадвае, што кіраўнік Беларусі дагэтуль ня выбачыўся перад уладамі Ўкраіны за абразьлівае абвінавачаньне ў «вашывасьці»:
«Гэта ўвогуле дзіўныя паводзіны Лукашэнкі, я б нават сказаў, паводзіны абсалютна дурныя, і асабіста я гэтага проста не разумею. Я хоць крытыкую нашы ўлады, але што можна абмяркоўваць з такім чалавекам? Вядома, на кожныя, мякка кажучы, ня самыя мудрыя заявы, напэўна, рэагаваць сэнсу няма. Калі б у нас былі нейкія сур’ёзныя спадзяваньні на тое, што ў Беларусі пры цяперашнім кіраўніцтве пройдуць кардынальныя зьмены, што будзе выбудоўвацца насамрэч дэмакратычнае грамадзтва і г.д., то ў такім выпадку можна было б чагосьці патрабаваць, рабіць жорсткія заявы, пэўным чынам на гэта рэагаваць. Як мне падаецца, ані ў кога залішніх спадзяваньняў на гэты конт няма. Але тады і няма патрэбы, каб Лукашэнка лішні раз тут маячыў».
Свае рахункі з кіраўніком Беларусі і ў актывістак украінскага жаночага руху «Femen». Летась, падчас гадавіны падзеяў на плошчы Незалежнасьці, невядомыя скралі трох дзяўчат на менскім аўтавакзале і пасьля дня фізычных і маральных зьдзекаў выкінулі іх пасярод лесу на Гомельшчыне. Але, як кажа кіраўніца «Femen» Ганна Гуцал, у дадзенай сытуацыі няма падставаў шкадаваць Януковіча, які пасьля заяваў Лукашэнкі гатовы рабіць выгляд, што нічога надзвычайнага ня здарылася:
«У чымсьці яны падобныя, і ня дзіва, што ён абразы Лукашэнкі праглынуў. Але паколькі Януковіча абвінавачваюць у залішняй прастаце і радыкальнасьці, я думала, што ён адрэагуе больш жорстка. Зь іншага боку, абодва моцна залежныя ад эканомікі Расеі. Чаму Эўропа да гэтага часу нічога не зрабіла з Лукашэнкам? Таму што ўсе разумеюць: Беларусь — тэрыторыя інтарэсаў Расеі. Эўрапейцы будуць пісаць лісты і пэтыцыі, але, на жаль, ніхто беларускаму грамадзтву дапамагаць ня будзе. Януковіч, дарэчы, дакладна гэтак жа крыўдныя выказваньні глытаў і ад Пуціна, і ад Мядзьведзева, якія таксама шмат разоў яго абражалі, дазвалялі сябе розныя жартачкі. Калі сувэрэнная краіна залежная ад коштаў на газ, іншых момантаў, вядома ж, атрымліваецца, што мы нейкія халопы без пачуцьця гонару».
Экспэрты мяркуюць, што чарговай нагодай да абмеркаваньня дыктатарскіх замашак Лукашэнкі стануць ягоныя заявы, зробленыя ў Вэнэсуэле. Абяцаючы прэзыдэнту Чавэсу доўгае стратэгічнае партнэрства дзьвюх дзяржаў, Лукашэнка паабяцаў, што праз 20–25 гадоў ягоную эстафэту падхопіць 7-гадовы сын Коля.