Судовую справу зьбітага міліцыянтамі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Моўчана будуць разглядаць у судзе Першамайскага раёну Менску 4 ліпеня.
«Сёньня я атрымаў позву, у якой напісана — зьявіцца 4-га ліпеня ў суд Партызанскага раёну Менску ў 15.30. Мая справа праходзіць па артыкуле 23.34 — несанкцыянаванае пікетаваньне. Прозьвішча судзьдзі не пазначанае», — сказаў Моўчан.
19 траўня Андрэй Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ў менскім мікрараёне Ўручча на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка зьбілі. Паводле папярэдняй высновы лекараў, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.
25 траўня Андрэя Моўчана выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі, накіраваўшы на лячэньне ў паліклініку. У эпікрызе пры выпісцы пазначана толькі тое, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Пералом сківіцы, а таксама іншыя траўмы стаяць пад пытаньнем.
28 траўня на Андрэя Моўчана ў міліцыі склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Адзін — паводле стандартнага ўжо для апазыцыянэраў артыкула 17.1, што нібыта лаяўся матам. Другі — 23.34, несанкцыянаванае пікетаваньне.