Больш за сто расейскіх дзеячаў культуры і мастацтва падпісалі зварот у абарону арыштаваных удзельніц панк-гурту Pussy Riot. Зварот перададзены ў Вярхоўны суд РФ і Масгарсуд.
У звароце, разьмешчаным сёньня на сайтах некалькіх расійскіх СМІ, гаворыцца, што, па-рознаму ацэньваючы маральна-этычны бок дзеяньняў Pussy Riot, яго аўтары ня лічаць гэтыя дзеяньні крымінальным злачынствам. На думку падпісантаў звароту, перасьлед удзельніц групы спрыяе нарастаньню напружанасьці і нецярпімасьці ў грамадзтве, а іх арышт зьяўляецца цалкам бессэнсоўным.
У дакумэнце ўтрымліваецца патрабаваньне вызваліць Надзею Талаконьнікаву, Марыю Алёхіну і Кацярыну Самуцэвіч, якім выстаўленае абвінавачаньне ў хуліганстве — пасьля так званага панк-набажэнства ў Храме Хрыста Збаўцы.
Зварот падпісалі Алег Басілашвілі, Чулпан Хаматава, Эльдар Разанаў, Аляксей Герман, Сяргей Юрскі, Павел Чухрай, Марк Захараў і іншыя вядомыя людзі. Учора ён быў перададзены ў Вярхоўны суд Расеі і Масгарсуд. На сайце радыё «Эхо Москвы» працягваецца збор подпісаў пад дакумэнтам.