Асуджаныя па артыкулах Крымінальнага кодэксу 293 («Масавыя беспарадкі»), 367 («Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»), 369-3 («Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў») не трапляюць пад амністыю.
Гэта вынікае законапраекту «Аб амністыі», які сёньня адразу ў двух чытаньнях прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такім чынам, палітычныя вязьні застануцца за кратамі.
А вось да некаторых іншых злачынцаў дзяржава паставілася значна больш гуманна. Напрыклад, асуджаныя за эканамічныя злачынствы, якія ўжо адседзелі чацьвертую частку свайго тэрміну і якія цалкам згодныя пакрыць нанесеную шкоду, будуць выпушчаныя на волю.
На адзін год скарачаецца тэрмін знаходжаньня за кратамі асуджаных за карупцыйнае злачынства і хабар.
Усяго пад амністыю патрапіла 2880 чалавек.