Пачаўся візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Лацінскую Амэрыку. Ці можна казаць пра актыўнае супрацоўніцтва Беларусі з краінамі гэтага рэгіёну? Якія вынікі беларуска-вэнэсуэльскага сяброўства? Якія ўзьнікаюць праблемы ў працэсе супрацоўніцтва дзьвюх краін?
Удзельнікі:
Валер Карбалевіч: «Гэта трэці візыт Лукашэнкі ў Лацінскую Амэрыку. Якія дасягненьні Беларусі ў гэтым рэгіёне можна адзначыць? Здаецца, акрамя супрацоўніцтва з Вэнэсуэлай, ніякіх іншых істотных вынікаў няма?»
Андрэй Фёдараў: «Не зусім так. Мінулым годам таваразварот Беларусі з Вэнэсуэлай склаў 1,3 млрд даляраў, а вось з Бразыліяй — амаль 1 млрд. Прычым адмоўнае сальда з Вэнэсуэлай — каля 1 млрд даляраў, а з Бразыліяй — станоўчае сальда памерам каля 900 млн».
Паўлюк Быкоўскі: «Бразылія — цікавы для нас рынак. У супрацоўніцтве з Вэнэсуэлай дамінуе палітычны чыньнік. Аб’ём таваразвароту з Вэнэсуэлай супадае з аб’ёмам экспарту беларускай малочнай прадукцыі ў Расею».
Карбалевіч: «Галоўны экспартны прадукт Беларусі, які ідзе ў Бразылію, — гэта калій. Давайце вернемся да супрацоўніцтва з Вэнэсуэлай. Калі ня браць пад увагу дзіўны нафтавы праект, які і спрычыніўся да беларускага адмоўнага сальда, то, здаецца, тут ёсьць значныя дасягненьні. Гандлёвы абарот вырас у некалькі разоў. Беларусь рэалізуе ў Вэнэсуэле шэраг маштабных праектаў: будаўніцтва, здабыча нафты, сумесныя прадпрыемствы па зборцы беларускай тэхнікі. Гэта так?»
Фёдараў: «Мінулым годам, паўтару, таваразварот Беларусі з Вэнэсуэлай склаў 1,3 млрд даляраў, і Вэнэсуэла займала 10-е месца сярод галоўных замежнагандлёвых партнэраў нашай краіны. У 2010 годзе таваразварот склаў 1,5 млрд даляраў — гэта 7-е месца. Сёлета таваразварот можа быць нават меншы. Гэта нямала. І гэта можна вітаць, трэба шукаць новыя рынкі збыту.
Але цяпер Вэнэсуэла напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Уга Чавэс можа і прайграць, да таго ж у яго ёсьць праблема са здароўем. Апанэнт Чавэса, кандыдат ад апазыцыі Міранда Энрыке Капрылес ужо заявіў, што калі ён прыйдзе да ўлады, то перагледзіць кантракты, якія Чавэс заключыў з Расеяй і Кітаем, бо яны нявыгадныя для Вэнэсуэлы. Беларусь ня згадвалася, але гэтая пагроза можа тычыцца і нас».
Быкоўскі: «Акрамя магчымых палітычных перамен у Вэнэсуэле, варта нагадаць, што ў гэтай краіне разгортваецца эканамічны крызіс. Там уведзена некалькі абменных курсаў нацыянальнай вэнэсуэльскай валюты — балівара. Гэта спрыяльная ўмова для карупцыі пры заключэньні міжнародных кантрактаў. Крымінальная справа адносна буйнога беларускага бізнэсоўца Шаўцова, які рабіў бізнэс у Вэнэсуэле, вельмі паказальная. То бок, у супрацоўніцтве з Вэнэсуэлай існуе шмат праблем».
Карбалевіч: «Падаецца, што галоўная праблема ў эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Вэнэсуэлай — гэта тое, што яно грунтуецца не на эканамічным інтарэсе, камэрцыйнай выгадзе, а на дамоўленасьцях паміж прэзыдэнтамі дзьвюх дзяржаў».
Фёдараў: «Асабістыя адносіны паміж кіраўнікамі дзяржаў адыгрываюць першасную ролю. Калі глядзець на праблему шырэй, то супрацоўніцтва Беларусі з краінамі трэцяга сьвету (назва ўмоўная, бо, напрыклад, Кітай цяжка аднесьці да краін трэцяга сьвету) пакуль не дае вялікага плёну. Летась доля беларускага гандлю з гэтымі краінамі склала 7%, але яны далі 30% агульнага адмоўнага сальда Беларусі».
Карбалевіч: «А як ацаніць праект паставак вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь? Гэта была авантура ці эфэктыўны сродак ціску на Расею, каб прымусіць яе пастаўляць сюды танную нафту?»
Быкоўскі: «Складана даць дакладную ацэнку. Бо схема паставак нафты была непразрыстая, дасюль невядома, колькі каштавала тая нафта. Гэта сапраўды выглядае авантурай, але і з авантур часам зьяўляюцца потым дасягненьні.
Вось, напрыклад, уступленьне Беларусі ў Рух недалучэньня было выклікам, пэўнай гульнёй беларускага кіраўніцтва. Але гэта дало пэўны плён у ціску на Расею, хоць і ўскладніла адносіны Беларусі з Захадам».
Фёдараў: «Я б асьцярогся называць гэты праект авантурай. На самым пачатку рэалізацыі гэтага праекту я чытаў аналіз расейскіх экспэртаў. І яны прыйшлі да высновы, што калі Расея ўводзіць мыта на пастаўкі нафты ў Беларусь, то пастаўкі вэнэсуэльскай нафты для Беларусі выгадныя. Цяпер мыта Расея адмяніла, і пастаўкі вэнэсуэльскай нафты спыніліся. Магчыма, якраз гэты праект і прымусіў Расею адмяніць мыта».
Карбалевіч: «А як ацаніць візыт Лукашэнкі на Кубу і ў Эквадор? Гэта розныя краіны. Куба — бедная, Эквадор мае вялікія залежы нафты».
Быкоўскі: «Агульнае, што аб’ядноўвае Беларусь з гэтымі краінамі, — гэта антыамэрыканская рыторыка, супадзеньне ідэалёгій, поглядаў на сьвет. Гэта працяг працы ў Руху недалучэньня».
Фёдараў: «У гэтых візытах галоўны складнік — піяраўскі. Трэба такім чынам прадэманстраваць свайму электарату, што Беларусь не ў ізаляцыі».
- палітоляг Андрэй Фёдараў
- палітычны аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» Паўлюк Быкоўскі
Супрацоўніцтва Беларусі з Лацінскай Амэрыкай
Валер Карбалевіч: «Гэта трэці візыт Лукашэнкі ў Лацінскую Амэрыку. Якія дасягненьні Беларусі ў гэтым рэгіёне можна адзначыць? Здаецца, акрамя супрацоўніцтва з Вэнэсуэлай, ніякіх іншых істотных вынікаў няма?»
Андрэй Фёдараў: «Не зусім так. Мінулым годам таваразварот Беларусі з Вэнэсуэлай склаў 1,3 млрд даляраў, а вось з Бразыліяй — амаль 1 млрд. Прычым адмоўнае сальда з Вэнэсуэлай — каля 1 млрд даляраў, а з Бразыліяй — станоўчае сальда памерам каля 900 млн».
Паўлюк Быкоўскі: «Бразылія — цікавы для нас рынак. У супрацоўніцтве з Вэнэсуэлай дамінуе палітычны чыньнік. Аб’ём таваразвароту з Вэнэсуэлай супадае з аб’ёмам экспарту беларускай малочнай прадукцыі ў Расею».
Супрацоўніцтва з Вэнэсуэлай
Фёдараў: «Мінулым годам, паўтару, таваразварот Беларусі з Вэнэсуэлай склаў 1,3 млрд даляраў, і Вэнэсуэла займала 10-е месца сярод галоўных замежнагандлёвых партнэраў нашай краіны. У 2010 годзе таваразварот склаў 1,5 млрд даляраў — гэта 7-е месца. Сёлета таваразварот можа быць нават меншы. Гэта нямала. І гэта можна вітаць, трэба шукаць новыя рынкі збыту.
Але цяпер Вэнэсуэла напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Уга Чавэс можа і прайграць, да таго ж у яго ёсьць праблема са здароўем. Апанэнт Чавэса, кандыдат ад апазыцыі Міранда Энрыке Капрылес ужо заявіў, што калі ён прыйдзе да ўлады, то перагледзіць кантракты, якія Чавэс заключыў з Расеяй і Кітаем, бо яны нявыгадныя для Вэнэсуэлы. Беларусь ня згадвалася, але гэтая пагроза можа тычыцца і нас».
Карбалевіч: «Падаецца, што галоўная праблема ў эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Вэнэсуэлай — гэта тое, што яно грунтуецца не на эканамічным інтарэсе, камэрцыйнай выгадзе, а на дамоўленасьцях паміж прэзыдэнтамі дзьвюх дзяржаў».
Фёдараў: «Асабістыя адносіны паміж кіраўнікамі дзяржаў адыгрываюць першасную ролю. Калі глядзець на праблему шырэй, то супрацоўніцтва Беларусі з краінамі трэцяга сьвету (назва ўмоўная, бо, напрыклад, Кітай цяжка аднесьці да краін трэцяга сьвету) пакуль не дае вялікага плёну. Летась доля беларускага гандлю з гэтымі краінамі склала 7%, але яны далі 30% агульнага адмоўнага сальда Беларусі».
Праект паставак вэнэсуэльскай нафты