Культурная адкрытая пляцоўка «Арт Сядзіба» распачынае грамадзкую акцыю ў сваю абарону.
Стваральнікі «Арт Сядзібы» прапануюць пісаць лісты абароны:
«Галоўная мэта, каб нас пачулі арандадаўцы, зьвярнулі ўвагу ў Менгарвыканкаме і Міністэрстве культуры! Мы павінны пераканаць, што такія месцы, як «Арт Сядзіба», патрэбныя моладзі, патрэбныя грамадзтву. Калі ласка, кожны, хто хоць аднойчы пабываў у «Арт Сядзібе», напішыце ліст на наступныя адрасы:
ЗАТ «Гарызонт — Белінвест — Дэвелапер», дырэктару Г.П. Азараву, 220029, Мінск, вул. Чырвоная, 7, к. 4.
Міністру культуры Рэспублікі Беларусь, 220004, Мiнск, пр. Пераможцаў, д.11.
Намесьніку старшыні Мінгарвыканкаму Карпенка Ігару Васільевічу, 220030, Мінск, пр. Незалежнасьці, д. 8».
25 чэрвеня дырэктару «Арт Сядзібы» Паўлу Белавусу было загадана да 23 ліпеня вызваліць памяшканьне, якое займае гэтая творчая ўстанова. Адпаведны пісьмовы загад быў выдадзены кіраўніцтвам прадпрыемства «Гарызонт», дзе «Арт Сядзіба» арандуе памяшканьне ад сьнежня 2011 году.
Культурная адкрытая пляцоўка «Арт Сядзіба» была заснаваная ў сьнежні 2011 году як беларускамоўны моладзевы асяродак дзеля рэалізацыі самых розных творчых моладзевых ініцыятываў.
За сем месяцаў у Арт Сядзібе адбылося больш за 100 творчых імпрэзаў — кінапаказы, літаратурныя вечарыны, мастацкія выставы і моладзевыя дыскусіі. Тут пабывалі тысячы чалавек.
Гасьцямі «Арт Сядзібы» былі такія вядомыя палітыкі, мовазнаўцы, гісторыкі і музыкі, як Вінцук Вячорка, Пятро Садоўскі, Ігар Кузьняцоў, Лявон Вольскі.
У чэрвені ў «Арт Сядзібе» адбылася літаратурна-музычная імпрэза з нагоды 10-гадовага юбілею «Бібліятэкі Свабоды» — кніжнай сэрыі Радыё Свабода.