Нацыянальны саюз вытворцаў малака Расейскай Фэдэрацыі «Саюзмалако» абвінавачвае беларускі бок у дэмпінгу, бескантрольнасьці паставак на расейскі рынак і, як вынік, падрыве малочнай галіны.
Дзеля выхаду з крызіснай сытуацыі «Саюзмалако» заклікае расейскі ўрад тэрмінова прыпыніць увоз шэрагу малочных прадуктаў зь Беларусі да канца трэцяга кварталу 2012 году.
Расейскія вытворцы малака канстатуюць: беларуская малочная экспансія прывяла да таго, што рэнтабэльнасьць расейскіх перапрацоўшчыкаў стала адмоўнай, а пры канцы вясны закупачныя цэны на сырое малако ў некаторых рэгіёнах зьнізіліся да 9–10 расейскіх рублёў за кіляграм — хоць сярэдняя закупачная цана на той час складала 15 рублёў.
У звароце да галіновых ведамстваў перапрацоўшчыкі пішуць, што, апынуўшыся ў сытуацыі поўнай неканкурэнтаздольнасьці, яны канчаткова страцілі магчымасьць рэалізаваць свае запасы па «зімовых коштах». У выніку складзкія запасы сьметанковага масла дасягнулі 25 тысяч тон (на 300% больш у параўнаньні з такім ж пэрыядам 2011-га), сухога абястлушчанага малака — 15 тысяч тон (на 60% больш), сухога цэльнага малака — 12 тысяч тон (на 50% больш), цьвёрдых сыроў — 15 тысяч тон (на 30% больш). І запасы працягваюць расьці.
Дырэктар па сувязях з грамадзкасьцю і дзяржаўнымі органамі «Саюзмалака» Ксенія Бурданава ўдакладняе: арганізацыя вымушаная зьвярнуцца ва ўрад і галіновае міністэрства з прапановамі , як стабілізаваць крытычную сытуацыю:
«Беларусь парушае ўсе дасягнутыя дамоўленасьці, таму канструктыўны дыялёг не складаецца. У мінулыя гады ён складаўся, мы дамаўляліся, і ўсе бакі прытрымліваліся сваіх абавязаньняў. А сёлета гэтыя дамоўленасьці выконваць чамусьці не ўдаецца. Хоць прычына збольшага зразумелая: проста хтосьці хоча зарабіць болей грошай, матывуючы гэта Мытным зьвязам, Адзінай эканамічнай прасторай і г.д.»
Прадстаўніца «Саюзмалака» кажа, што пастаўкі малочнай прадукцыі зь Беларусі носяць бескантрольны характар. Паводле ейных словаў, параўнальная дынаміка па выніках І кварталу 2012 году сьведчыць пра беспрэцэдэнтны рост аб’ёму ўсіх відаў прадукцыі ў параўнаньні з такім жа леташнім пэрыядам. Так, масла сьметанковага зь Беларусі ўвезена на 10 тысяч тон больш — ажно на 216%. А калі ўзяць у разьлік няўлічаныя пастаўкі праз унутраны рынак, то лічбы будуць яшчэ большымі. Як кажа Ксенія Бурданава, надышоў час спыніць спэкуляцыі на тэме агульнай эканамічнай прасторы:
«І гэта тычыцца ня толькі адной Беларусі. Так, сёньня гэта беларуская прадукцыя, заўтра можа быць казахстанская. Пытаньне ў тым, што калі правільна ўлавіць сэнс, то прэтэнзіі ў гэтай канкрэтнай сытуацыі ня толькі да беларусаў. Праблема ў тым, што няма адзіных правілаў і няма адзінага дакумэнту, які б рэгуляваў таваразварот».
«Саюзмалако» ініцыюе распрацоўку прынцыповай сыстэмы кантролю за аб’ёмамі, якасьцю і коштамі малочнай прадукцыі, якая пастаўляецца зь Беларусі. У прыватнасьці, на падставе прагнозу попыту і прапановы прапануецца замацаваць квоты, зьмены якіх будуць недапушчальныя ў аднабаковым парадку. У выпадку парушэньня гэтых лімітаў мусяць ужывацца санкцыі. Да таго ж расейскі бок — за тое, каб рэалізацыя беларускай прадукцыі ажыцьцяўлялася выключна празь біржавы гандаль.
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі не жадаюць камэнтаваць абвінавачаньні, якія гучаць з расейскага боку, што Беларусь не выконвае дамоўленасьцяў пра аб’ёмы малочных паставак на рынак Расеі. У сваю чаргу, экспэрт у аграрнай галіне Анатоль Гуляеў кажа, што на беларускіх вытворцаў ідзе няспынны ціск — чыноўнікі патрабуюць ад іх нарошчваць аб’ёмы прадукцыі жывёлагадоўлі. Але калі Расея выканае абяцаньне істотна павялічыць уласную вытворчасьць, то беларусам месца ў Расеі проста ня будзе:
«Тут жа яшчэ такая праблема. Кіраўнікі галіны пастаянна кажуць, што трэба павялічыць вытворчасьць мяса і малака ў два разы і ўсё такое. Ну і няхай: пры такіх грошах, якія зараз укідаюцца ў сельскую гаспадарку, можна сапраўды павялічыць. Павялічыць — гэта адно. Але куды дзець? Усе разьлічваюць на Расею, на тое, што Расея ўсё паглыне. Што тым часам адбываецца ў Расеі? Кіраўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі заявіла, што краіна за бліжэйшыя гады павялічыць вытворчасьць мяса і малака на 50%. І калі яны дасягнуць такой лічбы, то адразу ж пачнуць экспартаваць мяса і малако. Дык калі мы сёньня прадаём наша мяса і малако ў Расею, губляючы на гэтым 20–25% — а не сакрэт, што мы дэмпінгуем, прадаючы і мяса і малако ніжэй за сабекошт, — то што будзе, калі Расея пачне вырабляць мяса-малочнай прадукцыі столькі, колькі ім патрэбна, і ўжо ня будзе патрэбы ў гэтых беларускіх прадуктах жывёлагадоўлі? Што тады? Капут не капут, але адназначна дрэнна будзе».
Беларуска-расейскія гандлёвыя войны на малочным фронце носяць пэрманэнтны характар. Самы значны канфлікт датаваны чэрвенем 2009 году. У адказ на рашэньне расейскага ведамства «Расспажыўнагляд» забараніць увоз на тэрыторыю Расеі каля 1000 відаў беларускай малочнай прадукцыі кіраўніцтва Беларусі прыгразіла аднавіць паўнавартасную мяжу паміж дзьвюма краінамі. Сёлета ўвесну забарону на малочныя пастаўкі зь Беларусі накладвала і Ўкраіна.

проста хтосьці хоча зарабіць болей грошай, матывуючы гэта Мытным зьвязам, Адзінай эканамічнай прасторай ...