Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны паведаміў у «Жывым часопісе», што сёньня неўзабаве пасьля поўначы былі ўзламаныя яго электронная пошта і рахунак на «Твітэры».
11 чэрвеня супрацоўнікі Сьледчага камітэту Расеі правялі ператрусы ў некалькіх вядомых апазыцыянэраў, у тым ліку ў Навальнага. Былі канфіскаваныя кампутары і аргтэхніка.
Паводле прэсавага сакратара Навальнага Ганны Вядуты, ёсьць здагадкі, што цяперашні ўзлом ажыцьцёўлены з тых кампутараў, якія былі канфіскаваныя пры ператрусах.
Паводле прэсавага сакратара Навальнага Ганны Вядуты, ёсьць здагадкі, што цяперашні ўзлом ажыцьцёўлены з тых кампутараў, якія былі канфіскаваныя пры ператрусах.