ЭЎРА-2012: Глядзім чужое, не забываемся на сваё
Your browser doesn’t support HTML5
Беларускія аматары футболу сочаць за чэмпіянатам Эўропы збольшага праз тэлевізары. У Менску шмат гледачоў зьбіраецца на Кастрычніцкай плошчы. Падчас матчу Англія — Iталія фанаты абедзьвюх каманд не забываліся й скандаваць «Беларусь!», асабліва ўбачыўшы нацыянальныя беларускія сьцягі на трыбунах кіеўскага стадыёну.