Судовы працэс па справе Андэрса Брэйвіка, які стаў самым гучным у сучаснай гісторыі Нарвэгіі, завяршаецца ў пятніцу слуханьнем аргумэнтаў абароны абвінавачанага.
Брэйвік прызнаўся ў забойстве 77 чалавек у Осла і на востраве Утэя 22 ліпеня 2011 году.
Пракуроры заклікалі прызнаць Брэйвіка псыхічна хворым і зьмясьціць яго ў псыхіятрычны шпіталь, але сам абвінавачаны выступае супраць гэтага.
Чакаецца, што адвакаты Брэйвіка будуць прасіць для яго турэмнага тэрміну.
У судзе Брэйвік імкнуўся даказаць, што яго ўчынкі тлумачацца яго ультраправымі і антымусульманскімі поглядамі, і ня хоча, каб яго разглядалі як паранаідальнага шызафрэніка.
Мяркуецца, што прысуд будзе абвешчаны пазьней.