10-я па ліку сустрэча чыноўнікаў і жыхароў мікрараёну «Уручча-2» скончылася заявамі чыноўнікаў, што ўшчыльненьне раёну будзе. Прысутныя запатрабавалі адстаўкі кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёну Менску Ігара Кудрэвіча.
Ідэю пра адстаўку Кудрэвіча выказаў Віктар Янчурэвіч, кіраўнік аргакамітэту грамадзкага аб’яднаньня «Эўрапейская пэрспэктыва».
«Палітыка адміністрацыі раёну неаднаразова спараджана канфлікты паміж чыноўнікамі і жыхарамі. Праблема з гэтымі дамамі — яскравы прыклад», — патлумачыў «Свабодзе» Янчурэвіч.
Адказваючы на пытаньні мясцовых жыхароў, Сяргей Радаман паведаміў, што план забудовы Уручча-2 узгоднены з адмысловай камісіяй пры Адміністрацыі прэзідэнта на чале з Уладзімерам Макеям. Чыноўнік падкрэсліў, што ўся дакумэнтацыя адпавядае заканадаўству.
З жыхарамі мікрараёну сустракаліся:
Канфлікт цягнецца ад 2005 году. Жыхары сталічнага мікрараёну пратэстуюць супраць будаўніцтва дамоў на вуліцах Шугаева і Русіянава. Менскія гарадзкія ўлады тлумачаць жыхарам, што будаўніцтва робіцца ў рамках «ушчыльненьня» мікрараёну.
Дамы на месцы дзіцячай пляцоўкі хочуць пабудаваць для спэцназаўцаў вайсковай часткі № 3214.
Глядзець вялікую мапу

- начальнік упраўленьня горадабудаўніцтва Сяргей Казлоўскі
- кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёну Ігар Кудрэвіч
- дырэктар прадпрыемства «Менскградо» Леанід Добыш
- намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Сяргей Радаман