1996 імёнаў пазначаныя ў так званым “беларускім катыньскім сьпісе” – паведамляе Газэта Выборча. Праз 72 гады сталі вядомыя імёны тых палякаў, якіх НКВД расстраляла па загадзе Сталіна.
Пра гэтае адкрыцьцё расейскай дасьледчыцы Натальлі Лебедзевай паведаміла Gazeta wyborcza. 1996 імёнаў пазначаныя ў дакумэнце, які газэта называе “беларускім катыньскім сьпісам” .
Прафэсар Натальля Лебедзева знайшла гэтыя дакумэнты ў Дзяржаўным вайсковым архіве Расеі. У ім імёны тых, каго ў 1940 годзе перавезьлі з савецкіх турмаў Беларусі ў Менск. Пераводзілі зь Берасьця, Пінску, Баранавіч, Беластоку і іншых месцаў.
Увесь сьпіс будзе апублікаваны заўтра ў “Газэце выборчай”.