Спэцдакладчык ААН па свабодзе выказваньняў Франк ля Ру хацеў бы наведаць Беларусь, каб сустрэцца з прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай супольнасьці, палітвязьнямі.
Пра гэта ён заявіў у інтэрвію БелаПАН:
«Я з задавальненьнем наведаў бы Беларусь. Пакуль яшчэ мы не зьвярталіся да беларускіх уладаў з запытам аб магчымасьці візыту, але плянуем зрабіць гэта так хутка, як гэта будзе магчыма».
Пры гэтым ля Ру ўдакладніў, што, нават калі Менск дасьць згоду, візыт можа адбыцца толькі ў наступным годзе: «Гэты год у мяне ўжо ўвесь расьпісаны».
Франк ля Ру мяркуе, што калі ён зможа наведаць Беларусь, то супрацоўніцтва з афіцыйным Менскам у рамках спэцыяльных працэдур Рады ААН можа стаць больш актыўным. Гаворачы аб тым, зь кім бы ён хацеў сустрэцца, спэцдакладчык адзначыў:
«Усе візыты ў любую краіну праходзяць аднолькава — праводзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада, усіх галін улады, Канстытуцыйнага суда, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці. Усе сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў арганізуе Міністэрства замежных спраў, а сустрэчамі з грамадзянскай супольнасьцю займаемся мы самі ».
Паводле ля Ру, згода беларускіх уладаў на яго візыт стане «дэманстрацыяй добрай волі і гатоўнасьці супрацоўнічаць».
«Пры гэтым важна, каб я быў вольны ў сваім візыце, гэта значыць мог сустракацца з кім захачу, пабываць у тых месцах, якія палічу патрэбным, у тым ліку гэта датычыцца і магчымасьці сустрэчы з палітвязьнямі, калі такія яшчэ будуць у краіне на момант майго візыту ».
Спэцдакладчык адсочвае разьвіцьцё сытуацыі з журналістамі ў Беларусі. Франк ля Ру падкрэсьліў, што магчымасьці для працы журналістаў не павінны адрозьнівацца ў розных краінах:
«Ва ўсіх краінах журналісты робяць сваю працу, пазнаюць нейкія факты, расьсьледуюць іх, яны павінны мець права і магчымасьць захоўваць свае крыніцы інфармацыі ў таямніцы, не падвяргацца перасьледу».