Падзагалоўкам гэтай кнігі маглі б стацца словы: адушаўлёная гісторыя. Мінуўшчына ў «Беларускай Атлянтыдзе» жывая — яна размаўляе, сьпявае, танчыць, спрачаецца, яна злазіць долу з пастамэнтаў. Часам пастамэнты тыя змураваныя з савецкай спарахнелай цэглы, якую варта трохі падварушыць — і яны ператвараюцца ў друз разам з усталяваным наверсе ідалам.
Аўтар кнігі Вячаслаў Ракіцкі — сёньня нашым госьцем.
— Вячаслаў, вось гэты элемэнт жывой прысутнасьці для чытача вельмі істотны. А што было імпульсам, першаштуршком для вашых дыялёгаў пра падзеі і асобаў, з якіх раней дазвалялася толькі пашанліва зьдзьмухваць пыл?
— Міхась, сказанае вамі для мяне — як хлеба з маслам зьесьці. Дзякуй на добрым слове. А пачалося ўсё з таго, што я, будучы школьнікам і студэнтам, ненавідзеў гісторыю. У школе ў мяне была настаўніца, якая проста чытала нам гісторыю па савецкіх кніжках, а мы ўсё што заўгодна выраблялі ў клясе і ненавідзелі гэты прадмет. А ва ўнівэрсытэце я яшчэ застаў Абэцадарскага. Абэцадарскі і яго прыхільнікі, ягоныя асьпіранты, вучылі мяне — і я яшчэ больш узьненавідзеў гісторыю. Гісторыю кампартыі мне выкладаў нябожчык Іларыён Ігнаценка — цікавы і прыгожы чалавек, але такі правільны! Мне здаецца, што ён сам ня верыў у тое, што нам расказваў... Але я з дзяцінства любіў слухаць Радыё Свабода. Асабліва гістарычныя праграмы Язэпа Барэйкі. Я паспрабую тут ля мікрафона імітаваць ягоны голас: «Гаварыў Язэп Барэйка». Гэты голас жыве са мною ўсё жыцьцё, і калі значна пазьней грымнула перабудова, калі мы пачалі вяртаць усё тое, што было зьнішчана, скрадзена, самімі беларусамі спалена, калі я працаваў у часапісе «Спадчына», прыйшло разуменьне: «Божа мой, якая гісторыя перад намі!». Таму, напэўна, назаву тры галоўныя імпульсы: гэта магчымасьць нам усім разам зрабіць новую Беларусь прыканцы 80-х — пачатку 90-х, гэта маё датыкненьне да гісторыі ў часапісе «Спадчына», гэта голас Язэпа Барэйкі.
— Думаю, многіх чытачоў на старонках «Беларускай Атлянтыды» чакала нямала неспадзяванак. Скажам, для мяне такой неспадзяванкай было тое, што Беларусь (Полацкае княства) у свой час мела ўласныя калёніі на Балтыцы. А што было самым нечаканым для аўтара?
— Для мяне практычна кожная перадача была нечаканасьцю. Кожная перадача была абсалютным адкрыцьцём. Прычым, адкрыцьцём тут жа, ля мікрафону. Для мяне фантастычным адкрыцьцём была праўда пра Грунвальд, сёньняшняе разуменьне Грунвальдзкай бітвы, якое выклаў у маёй праграме, а потым у кнізе выбітны гісторык Генадзь Сагановіч. Тут ня так усё проста. Мы раней увесь час чулі, што немцам былі патрэбныя заваёвы, і яны заваёўвалі, заваёўвалі і заваёўвалі ўсе славянскія народы... Гэта гісторыя панславізму, якая і па сёньняшні дзень выкладаецца ў нашых школах. Але немцы хацелі калянізаваць Падзьвіньне, немцы хацелі хрысьціць Падзьвіньне. Яшчэ за пару гадоў да Грунвальдзкай бітвы Папа забараніў ім ваяваць з ВКЛ.
— Любыя войны маюць сваё прыкрыцьцё, свой камуфляж. Так і тут: Ордэн нібыта ваяваў з язычнікамі, хацеў іх хрысьціць. Але ж тэўтоны ваявалі і з хрысьціянскай (каталіцкай) Польшчай. І гэта іх не спыняла.
— Гэта іх не спыняла, але... Вось была немцамі калянізаваня Латгалія — і сёньня Латвія абсалютна самастойная, а Беларусь застаецца, па сутнасьці, акупаванай Расеяй. Для мяне што важнае ў «Беларускай Атлянтыдзе»? Там няма стоадсоткавых адказаў — гэта добра ці дрэнна. Давайце будзем разам думаць над гісторыяй.
— Які міт, датычны Беларусі савецкай, — патрэбны, і яго дэсакралізаваць ня варта, а які — самы шкодны, і патрабуе неадкладнага разбурэньня?
— Вы закранулі самае істотнае слова «міт». Для гэтага я і працаваў больш за дзесяць гадоў над «Беларускай Атлянтыдай». Я глыбока перакананы, што ня можа існаваць нацыя, якая ня мае сваіх мітаў. Што тычыцца савецкага часу, то ён прынёс нам ня міты, а ідэалягемы, якія заселі глыбока ў нашых мазгах, зь якіх мы ня можам вырвацца. Насамрэч, савецкія міты вельмі шкодныя, прычым, практычна ўсе. І яны не такія адназначныя. Скажам, «Беларусь — сялянская нацыя» — фантастычны міт, і я хацеў бы, каб ён існаваў як мага даўжэй. Іншая справа, што ў гэты міт, прыгожы і праўдзівы, камуністы ўклалі іншы сэнс: «Беларусь — калгасная нацыя». А вось калгасная нацыя — гэта страшна. «Всё вокруг колхозное — всё вокруг моё»... А значыць, можна не працаваць, можна чакаць, што дасьць калгас, піць, гуляць і г.д. Савецкія міты — гэта перакручаныя міты. Яны злыя, яны непраўдзівыя, і іх вельмі шмат. Скажам — «дзьвюхмоўны народ». Ня можа быць дзьве мовы ў чалавека, як ня можа быць дзьве маткі! Як я магу адначасна думаць і па-беларуску, і па-расейску?! Савецкі міт пра дзьвюхмоўе — страшны міт, разбуральны для культуры, зьнішчальны для псыхікі чалавека. А возьмем міт пра Вялікую Айчынную вайну, з дапамогай якога і сёньня абалваньваюць людзей. Не было ў Беларусі «Вялікай Айчыннай вайны»! Не было. Нас заваёўвалі з двух бакоў, і мы круціліся ў гэтай клетцы, ня ведаючы, куды нам кінуцца, у які бок, як адстаяць сваё права на жыцьцё. Таму я не магу 9 траўня бачыць падманутых людзей, якія ходзяць з бляшанкамі на грудзях.
— Непаўторнае ўражаньне ад тэкстаў «Беларускай Атлянтыды» падмацоўваецца малюнкамі Валерыя Славука. Як вам яго ўдалося залучыць у суаўтары?
— Упершыню я чую такое пытаньне. І ўпершыню адкажу на яго шчыра і праўдзіва. Гадоў 20 таму я прыйшоў на выставу Славука. Я яшчэ не асэнсоўваў да канца, што ён намаляваў, але я адчуў у яго творах нейкую глыбінную праўду пра нас. Разумееце, мы ўсё жыцьцё жылі ў нейкім суцэльным міце пра Беларусь: «Якая харошая талерантная нацыя, якія мы чыстыя, сьветлыя» і г.д. Але калі я паглядзеў графіку Славука, я адчуў, што ня так усё проста з нашай Беларусьсю. Гэтыя ягоныя дзюбаносыя пачварападобныя істоты...
— Славук — гэта такі Франсіска Гойя нашага фальклёру.
— У пэўнай ступені — так. Пасьля тае выставы прайшло шмат гадоў. Я забыў пра Славука і заняўся «Беларускай Атлянтыдай». Выходзілі перадачы, вышукваліся цікавыя тэмы... Прыйшла пара выдаваць кнігу. Працуючы над афармленьнем кніжкі з Генадзем Мацурам, маім найбліжэйшым сябрам і аднадумцам, мы доўга не маглі падабраць ілюстрацыі. Але аднойчы ён мне патэлефанаваў і папрасіў тэрмінова прыехаць. Я прыехаў, а Генадзь паказвае мне графіку Славука, і я ад радасьці ажно выгукнуў: «Геніяльна!». Праз 20 гадоў я зрабіў тое ж самае, што зрабіў Славук. Тэксты і малюнкі сышліся. І таму я лічу: самае лепшае, што ёсьць у кнізе, — гэта думка, увасобленая Славуком нашмат раней, чым тое зрабіў я са сваімі суразмоўцамі.
— Сярод герояў «Беларускай Атлянтыды» — Адам Міцкевіч, ці ня самая міталягізаваная постаць у сусьветнай літаратуры. Беларусы яе міталягізавалі па-свойму. Яшчэ ў студэнцкія гады я чуў погаласку пра беларускія вершы Міцкевіча... Палякі прыдумалі свой міт. Прыкладам, адна з найвядомейшых кніг пра паэта — Мечыслава Яструна — пачынаецца так: Міцкевіч нарадзіўся на землях ВКЛ, у самым мядзьведжым кутку Эўропы... А ці можа адна асоба быць супольным мітам для розных народаў?
— Яшчэ нядаўна на ваша пытаньне я адказаў бы так: Адам Міцкевіч належыць
тром народам — беларускаму, польскаму і літоўскаму (бо ж — «Літва — мая Айчына»). Але сёньня я скажу як разбуральнік мітаў. Да тых часоў, пакуль кожны беларус нават сярод начы не працытуе Міцкевіча, ён — не беларускі паэт. Міцкевіч ёсьць польскі паэт, таму што кожны паляк, кожны польскі школьнік у любы момант можа працытаваць пару радкоў Міцкевіча.
— Але цытаваць яго беларусы мусяць па-беларуску.
— Натуральна. Мы мусім Міцкевіча зрабіць беларускім паэтам. Для гэтага мы павінныя яго якасна перакласьці. Літаральна сёньня раніцай я размаўляў з артыстам Тэатру лялек. Ён ледзь ня плача. Ён будзе выконваць цэнтральную ролю ў спэктаклі «Дзяды» — паводле Міцкевіча. І артыст не разумее сэнсу ў тым перакладзе «Дзядоў», які мы сёньня маем! У польскім арыгінале разумее, а ў беларускім перакладзе — не.
— Наконт перакладаў Міцкевіча можна спрачацца. Ёсьць больш удалыя, ёсьць менш удалыя. Дарэчы, мы маем два пераклады «Дзядоў» — Мінскевіча і Цьвіркі, два пераклады «Пана Тадэвуша» — Тарашкевіча і Семяжона.
— А іх павінна быць 22! Вось тады будзе з чаго выбіраць. Разумееце, сёлета ўпершыню ў гісторыі Дзяржаўны тэатар лялек будзе ставіць «Дзяды». Фантастыка! Гэта павінна стаць нацыянальнай падзеяй. А Мікалай Пінігін у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы плянуе адкрыць новую сцэну спэктаклем «Пан Тадэвуш»! Давайце разам набліжаць да сябе Міцкевіча, рабіць яго сваім.
— Якія станоўчыя вынікі мела для вас выданьне дзьвюхкніжнай «Беларускай Атлянтыды»?
— Па-першае, я стаў сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Гэта для мяне істотна. Калі я ўступаў у саюз, Ніл Сымонавіч Гілевіч запытаўся: «А ты яшчэ не ў саюзе?». Часам я сам бяру і перачытваю «Беларускую Атлянтыду» і думаю, што я нешта зрабіў. Радыё Свабода не ўпустую працуе. Я люблю радыё, але прамоўленае слова вылятае ў этэр і зьнікае, а слова напісанае застаецца, яно будзе вечным, рукапісы не гараць. Пасьля выхаду «Беларускай Атлянтыды» памяняўся крыху мой лёс, мне стала цікава пісаць кнігі, рабіць кнігі.
— Пакуль што з 35 кніг, выдадзеных у Бібліятэцы Свабоды, толькі дзьве яшчэ раз сустрэліся з варштатам Скарыны — былі перавыдадзеныя «Слоўнік Свабоды» і «Быкаў на Свабодзе». А на вашу думку, што яшчэ варта перавыдаць?
— Для мяне самая цікавая кніжка, якая выйшла ў названай сэрыі, — «Альбом сямейны» Вінцэся Мудрова. Гэта і бэлетрыстыка, і публіцыстыка, і сьведчаньне эпохі, і настальгія па мінулым часе, часе нашай маладосьці. Яе трэба абавязкова перавыдаць. Я ведаю людзей, якія сёньня шукаюць «Альбом сямейны». Паўтаруся, гэта самае цікавае, што выходзіла ў «Бібліятэцы Свабоды».

Вось была немцамі калянізаваня Латгалія — і сёньня Латвія абсалютна самастойная, а Беларусь застаецца, па сутнасьці, акупаванай Расеяй ...Вячаслаў Ракіцкі

Да тых часоў, пакуль кожны беларус нават сярод начы не працытуе Міцкевіча, ён — не беларускі паэт ...Вячаслаў Ракіцкі