19 чэрвеня заплянаванае першае судовае слуханьне ў справе «Гары Паганяйла супраць МУС».
Праваабаронца Гары Паганяйла патрабуе «неадкладнага выключэньня з базы дадзеных МУС з наступнымі дзеяньнямі па рэабілітацыі, пакараньня вінаватых у гэтак працяглым непрыняцьці належных мер».
У сакавіку напярэдадні заплянаванай паездкі за мяжу Паганяйла зьвярнуўся ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі, каб там праверылі ягонае прозьвішча па базе невыязных. Паганяйлу адказалі, што ён ня можа пакідаць межы Беларусі, бо мусіць сплаціць грошы паводле справы пра банкруцтва.
У траўні Міністэрства юстыцыі засьведчыла, што інфармацыя ў базе «невыязных» МУС магла зьявіцца ў выніку тэхнічнага збою пры перадачы дадзеных. Інфармацыі з судоў пра абмежаваньне выезду праваабаронцы не паступала.
Паганяйла зьвярнуўся ў МУС з просьбай выключыць яго са «сьпісу невыязных», інфармуе афіцыйны сайт праваабарончай арганізацыі «Беларускі хэльсынскі камітэт». Аднак там адказалі, што МУС праводзіць уласную праверку праўдзівасьці зьвестак Мін'юсту.
Адказу з МУСу няма, а старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла дагэтуль ня можа выяжджаць зь Беларусі.
У сакавіку, гаворачы пра сьпіс неўязных, Аляксандар Лукашэнка заявіў: «А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзем».
Пасьля гэтага за мяжу ў розны час не змаглі выехаць два дзясяткі палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў і журналістаў.
Сярод іх:

- рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва» Андрэй Дынько
- старшыня грамадзскага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жана Літвіна
- старшыня «Беларускага хэльсынскага камітэту» Алег Гулак
- праваабаронца Валянцін Стэфановіч
- старшыня «Аб’яднанай грамадзянскай партыі» Анатоль Лябедзька
- старшыня «Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін
- ягоны намесьнік Валеры Ўхналёў
- намесьнік кіраўніка Руху «За Свабоду» Віктар Карняенка
- старшыня партыі «Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада» Станіслаў Шушкевіч
- палітык Вінцук Вячорка
- сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч