Вацлаў Гавэл: прэзыдэнцтва ў фатаздымках
Гавэл інспэктуе Каралеўскую Варту падчас візыту ў Бакінгемскі палац, Лёндан, сакавік 1990.
Гавэл (зьлева) гаворыць у 1991 годзе ў Брне з тагачасным міністрам фінансаў Чэхаславаччыны Вацлавам Клаўсам. Пазьней Клаўс стане зацятым палітычным апанэнтам Гаўла і ўрэшце зьменіць яго на пасадзе прэзыдэнта ў 2003 годзе.
Гавэл размаўляе з Кітам Рычардсам і Мікам Джэгерам з гурту thr Rolling Stones падчас візыту ў Мэльбурн у 1995 годзе. На запрашэньне Гаўла "Стоўнзы" выступілі з памятным канцэртам у Празе неўзабаве пасьля падзеньня камунізму ў 1990 годзе.
Гавэл грэецца на сонцы пад чэскім сьцягам, плывучы на параплаве ў Бангкок падчас візыту ў Тайлянд у 1994 годзе.
Гавэл вітаецца паводле традыцыйнай цырымоніі з маарыйскай дзяўчынай падчас візыту на Новую Зэляндыю ў 1995 годзе.
Гавэл танцуе з абарыгенамі падчас візыту на востраў Вялікадня ў 1996 годзе.
Партрэт, зроблены падчас наведаньня чэскага гораду Іглава ў 2002 годзе.
Гавэл, заўзяты аматар року, вітае гледачоў на рок-фэстывалі ў чэскім мястэчку Трутнаў у 2007 годзе.