Ці ўдасца беларускаму кіраўніцтву адбівацца ад усё больш настойлівых патрабаваньняў Расеі наконт прыватызацыі і адзінай валюты? Ці дапаможа Лукашэнка Пуціну атрымаць замежнапалітычную перамогу?
У «Экспэртызе Свабоды»: дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш і шэф-рэдактар газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна.
«Лукашэнку застаецца вельмі малое поле для манэўру»
Цыганкоў: «Адказ Аляксандра Лукашэнкі амбасадару Расеі быў даволі рэзкі наконт прыватызацыі і даволі расплывісты і няпэўны — наконт увядзеньня расейскага рубля. Відаць, Лукашэнка ўсьведамляў, што гэта думка ня толькі Сурыкава, але і кіраўніцтва Расеі. І вось 15 чэрвеня старшыня ўраду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заклікаў сваіх калегаў па Мытным зьвязе, прэм’ер-міністраў Беларусі і Казахстану Міхаіла Мясьніковіча і Карыма Масімава, да прапрацоўкі пытаньня наконт увядзеньня адзінай валюты. Ці лічыце вы, што Масква ўсур’ёз узялася за гэтую тэму і гэта ўжо ня толькі піяр, але палітычная стратэгія?»
Калінкіна: «Я б удакладніла, што Мядзьведзеў усё ж казаў пра адзіную валюту трохбаковага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану. „Пытаньне прапрацоўваць“ можна шмат гадоў. Але відавочна, што Расея ўсур’ёз узялася за інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы і Лукашэнку застаецца вельмі малое поле для манэўру.
Зараз палітыка „пацалункі ў абмен на грошы“ не спрацоўвае. Ён страціў ініцыятыву ў гэтым сэнсе, і відавочна, што гэта для яго нязвыклае становішча».
Цыганкоў: «Наколькі моцныя рэсурсы ў Лукашэнкі, каб адбівацца ад усё больш настойлівых патрабаваньняў Расеі і наконт прыватызацыі, і наконт адзінай валюты?»
Калінкіна: «Поле для манэўру вельмі маленькае. Пасьля 19 сьнежня і разрыву фактычна адносінаў з Эўропай Беларусь трапіла ў пастку, страціла магчымасьць гуляць на супрацьлеглых інтарэсах Захаду і Расеі і атрымліваць ад гэтага дывідэнды. Зараз сытуацыя больш складаная, і гэта відавочна нэрвуе Лукашэнку. Ён яшчэ, магчыма, не зразумеў, што былую палітыку весьці ўжо ня ўдасца».
Цыганкоў: «Лукашэнка, сярод іншага, заявіў, што выказваньні Сурыкава разбураюць адзіную эканамічную прастору, якая, дарэчы, яшчэ не пабудаваная».
«Увядзеньне адзінай валюты стане проста зьнішчэньнем рэшткаў беларускага эканамічнага сувэрэнітэту»
Коктыш: «Беларускі прэзыдэнт часткова мае рацыю. Бо далейшая інтэграцыя ў рамках АЭП можа прывесьці да абвастрэньня ўсіх супярэчнасьцяў паміж Беларусьсю, Казахстанам і Расеяй. Беларуская і казахстанская эканоміка будуць вымушаныя канкураваць фактычна на ўсясьветным узроўні з тымі замежнымі вытворцамі, якія прысутнічаюць на тэрыторыі Расеі. Калі ня будзе зроблена нейкіх захадаў, то пасьля ўступленьня Расеі ў СГА адбудзецца замяшчэньне нацыянальных тавараў таварамі замежнай вытворчасьці.
Варта было б падумаць, якім чынам АЭП можа існаваць як эканамічны суб’ект. Гэта азначала б нейкія новыя зоны вытворчасьці, тавары, якія яны магла б вырабляць для ўнутранага эўразійскага рынку. Але нічога такога Менскам не было зроблена, і застаецца толькі нэрвавацца, бо самацёкам гэта акурат будзе весьці да зьніжэньня канкурэнтаздольнасьці Беларусі. І на гэтым фоне ўвядзеньне адзінай валюты стане проста зьнішчэньнем рэшткаў беларускага эканамічнага сувэрэнітэту».
Цыганкоў: «Лукашэнка таксама заявіў, што Расея павінна кампэнсаваць Беларусі страты ад уступленьня Расеі ў СГА. Наколькі абгрунтавана ўвогуле гучыць такая пастаноўка пытаньня?»
Коктыш: «Заяўляць можна што заўгодна. Але, наколькі я ведаю, ніякіх юрыдычных мэханізмаў для гэтага Беларусь не стварыла. Праблема ў тым, што нават прыблізна падлічыць гэтыя страты проста немагчыма. Нават у Расеі пакуль ніхто ня ведае дакладных умоваў уступленьня ў СГА. У любым выпадку, Беларусь ніякіх юрыдычных падставаў для кампэнсацыі не стварыла, хоць магла б гэта зрабіць на папярэднім этапе, калі падпісвала дакумэнты аб Эўразійскім Зьвязе».
Цыганкоў: «Гучыць вэрсія, што Расея пачынае рыхтавацца да новых эканамічных рэаліяў. З падзеньнем цаны на нафту расейскі бюджэт „прасядае“, расьце колькасьць уласных праблемаў, таму дапамагаць Беларусі ў ранейшым аб’ёме ўжо немагчыма. Адгэтуль, маўляў, і заявы Сурыкава, якія будуюць пэўнае палітычнае абгрунтаваньне».
«Як толькі прэзыдэнты разьяжджаюцца, то высьвятляецца, што ні да чога не дамовіліся».
Калінкіна: «Такая вэрсія мае права на існаваньне. Але, на мой погляд, больш дакладна будзе гучаць такі варыянт — Расея сфармавала свае інтарэсы ў Беларусі. І яны не ў асобе Лукашэнкі, не ў інтэграцыйнай рыторыцы, а ў канкрэтных прадпрыемствах. Таму ідзе відавочны ціск на беларускае кіраўніцтва і спробы падштурхнуць яго да сур’ёзных дзеяньняў.
Аднак у Беларусі створана такая эканамічная мадэль, якая разьвівацца ня здольная. Бо любыя перамены, любая прыватызацыя прывядзе да зьмены асноваў гэтай сыстэмы. Зьвярніце ўвагу на перамовы пра МАЗ. Калі сустракаюцца Пуцін і Лукашэнка, то па выніках заўсёды гучыць фраза, што яны дамовіліся. Летась казалі, што дамовіліся, сёлета зноў. Але як толькі прэзыдэнты разьяжджаюцца, то высьвятляецца, што ні да чога не дамовіліся. Бакі пачалі размаўляць на розных мовах».
Цыганкоў: «Лукашэнка выступае супраць прыватызацыі, бо гэта страта цэнтралізаванай улады. Але гэта становіцца ці не галоўным патрабаваньнем Расеі. Такім чынам, маем канфлікт. Як, на вашу думку, ён можа разьвязацца?»
Калінкіна: «Цяжка сказаць. Да сёньняшняга дня Беларусь часьцей перамагала ў гэтым гандлі, бо часта на нейкай стадыі перамоваў расейцаў проста „бралі зморам“. Яны проста махалі рукой і пагаджаліся на беларускія ўмовы. Таму я не выключаю зноў і такога разьвіцьця падзеяў».
«Крамлю патрэбная дэманстрацыя посьпехаў у замежнай палітыцы»
Цыганкоў: «Можа, Лукашэнку прасьцей прадаваць не прадпрыемства, а беларускае геапалітычнае становішча? Узмацніліся размовы пра магчымасьць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскіх комплексаў „С-400“. Наколькі тут моцны рэсурс беларускага кіраўніцтва?»
Коктыш: «Мне здаецца, тут рэсурс вельмі слабы. Бо ўсе гэтыя комплексы — гэта частка торгу Расеі з ЗША наконт удзелу Расеі ў натаўскай сыстэме супрацьракетнай абароны. Беларусь тут не суб’ектная.
Але я пагаджуся са Сьвятланай, што Беларусь даволі часта выйгравала, бо Крамлю патрэбная дэманстрацыя посьпехаў у замежнай палітыцы. Заўжды, калі ўнутраная палітыка становіцца супярэчлівай і ўнутраная легітымнасьць падае, то патрэбныя тэрмінова посьпехі ў замежнай палітыцы. І гэта якраз тое, што зараз трэба Пуціну. І Эўразійскі Зьвяз — той кірунак, дзе гэтага можна дасягнуць...»
Цыганкоў: «Пры гэтым перамогі варта дасягнуць у інфармацыйным полі. Галоўнае — гучна абвясьціць, што купілі МАЗ, а што там на самой справе — гэта ўжо ня так важна».
Коктыш: «Так. Гэта адна з прыкметаў сучаснай палітыкі, калі піяр не суправаджае палітыку, а замяшчае палітыку. Гісторыя з адзінай валютай цалкам можа быць такой піярнай рэальнасьцю, якая можа адпрацаваць сваю ролю».
Цыганкоў: «І вы лічыце, што Аляксандар Лукашэнка будзе падыгрываць Маскве, дапамагаць Пуціну „зарабляць“ замежнапалітычныя перамогі?»
Коктыш: «Гэта ня выключаны сцэнар. Штосьці такое мы назіралі напрыканцы 90-х гадоў. Штосьці такое можа атрымацца яшчэ раз, калі Масква будзе замаўляць такую гульню».
Калінкіна: «Я згодная, што Лукашэнка можа падыгрываць словамі, заявамі, сустрэчамі. Ён ня будзе ўступаць з Крамлём у адкрытую канфрантацыю. Але на продаж прадпрыемстваў на расейскіх умовах, на ўвядзеньне расейскага рубля ён ня пойдзе, бо гэта для яго страта рычагоў кіраваньня краінай».