Выпускніца Беларускага гуманітарнага ліцэю Вольга Сьвяркальцава два апошнія гады аднаасобна прадстаўляла Беларусь у Махіндра-каледжы ў Індыі.
Гэтая навучальная ўстанова ў горадзе Пуна на заходнім узьбярэжжы Індыйскага акіяну ўваходзіць у аб’яднаную сетку Міжнародных Каледжаў, раскіданых па ўсім сьвеце, а конкурс ахвотных стаць паўнавартасным сябрам стракатай кампаніі ўсіх нацый і народаў даходзіць да некалькіх сотняў на адно месца. Неўзабаве Вольга працягне вучобу ва ўнівэрсытэце амэрыканскага штату Паўночная Караліна, а перад ад’ездам за акіян расказала пра індыйскую экзотыку нашаму.
— Вольга, два гады ў такой досыць экзатычнай краіне як Індыя сталі для цябе выпрабаваньнем ці, наадварот, захапляльнай старонкай?
— Увогуле сама я не плянавала ехаць у Індыю, гэта так склалася ў маім жыцьці (сьмяецца). Бо, прыкладам, іншыя мае ліцэйскія аднакурсьнікі, якія сталі студэнтамі Аб’яднанага Міжнароднага Каледжу (UWC), ад’ехалі ў Нідэрлянды і Італію. Але, канечне, я была вельмі рада такой магчымасьці — даведацца больш пра такую экзатычную для нас краіну. І гэта быў вялікі выклік для мяне: ці змагу я прыстасавацца да такіх нязвыклых умоваў, ці не? Спадзяюся, што мне гэта ўсё ж удалося. Першы час было даволі складана, усё падавалася дзіўным; таксама былі праблемы з мовай. Але з часам усе гэтыя цяжкасьці пераадолела. Шмат дапамагалі мае новыя сябры, зь якімі я там пазнаёмілася.
— Якая нацыянальная прысутнасьць у Махіндра-каледжы?
— Там дзесьці 250 чалавек, крыху больш, чым па 120 на кожным курсе — усяго два курсы. Я нават дакладна ня ведаю, колькі там прадстаўлена краінаў і ў якой прапорцыі, але па-рознаму. Напрыклад, я была адна зь Беларусі, а нарвэжцаў — ажно сем. Таму прапорцыі, з майго гледзішча, несправядлівыя. Вельмі шмат індусаў — дзесьці 20% ад усёй колькасьці. І выкладчыкі таксама індусы. Таму гэта як ужо патрапяцца тыя прапорцыі для кожнай краіны, але большасьць сьвету ўсё ж было ахоплена — вучыліся студэнты з кожнага кантынэнту.
— Была нейкая спэцыялізацыя ў навучаньні?
— Мы рабілі ІВ-дыплём. Трэба было выбраць шэсьць прадметаў з кожнай групы, выбраць узровень ангельскай мовы, на якім жадаеш навучацца; узровень матэматыкі, а таксама навуку — напрыклад, гуманітарную. І можна было выбраць нешта артыстычнае: асабіста я вырашыла вывучаць мастацтва. І гэтыя шэсьць прадметаў — здаецца, так мала ў параўнаньні з тым, што ад нас патрабуюць тут — але ж нагрузкі было нашмат больш. Я займалася кожным прадметам чатыры дні на тыдзень. Было сапраўды цяжка. Па-першае, зьявіліся новыя прадметы, якія я тут не вывучала — тое ж мастацтва. Але і па біялёгіі, якую вывучала ў школе, ад нас патрабавалі зусім іншае. То бок, давялося усё вучыць нанава. Да таго ж, гэта было ўсё на ангельскай мове.
— То бок, моўны курс надзвычай інтэнсіўны...
— Таму адразу і было цяжка. У Беларусі выкладчыкі размаўляюць так, каб мы іх зразумелі; іхны моўны апарат неяк адаптаваны пад нас. А там трэба было разумець акцэнты афрыканцаў, людзей з Індыі, якія вельмі адрозьніваюцца ад мовы, на якой выкладаюць выкладчыкі тут. Першы час мне давялося больш слухаць, чым размаўляць. Ажно да таго, што трэба было вучыць асобныя новыя словы.
— Калі склалася кола сяброў, ці доўга прыглядаліся адзін да аднаго?
— Прыглядаліся не сказаць, каб доўга, але, па-першае, прасьцей размаўляць з тым, хто разумее цябе, хто будзе цябе слухаць. А гэта людзі з тым жа ўзроўнем ангельскай мовы, як у мяне. Потым, калі ўжо больш падвучылася, пачала размаўляць з амэрыканцамі, з ангельцамі, якіх раней проста не разумела. Таму зь веданьнем ангельскай мовы ў мяне істотна пашырылася кола сяброў.
— І хто быў у гэтым коле?
— Увогуле сяброў у мяне было даволі шмат. Калі самыя блізкія — то гэта хлапец з Інданэзіі, дзяўчына зь Фінляндыі, таксама мае равесьнікі з Бэльгіі, з Даніі, з Батсваны, натуральна, з Індыі. Карацей, з усіх частак сьвету. Такога, каб, ня ведаю, толькі эўрапейцы ці толькі індусы, не было.
— Пэўна, усім даводзілася прэзэнтаваць свае краіны. Ці проста было расказваць пра Беларусь?
— Зразумела, рабілі прэзэнтацыі. І калі эўрапейцы пра Беларусь нешта ведалі, то тыя, хто з Азіі, з Афрыкі, ім у большасьці сваёй не была вядомая нават такая назва, яны ніколі ня чулі яе ў сваім жыцьці. Таму давялося ўсё наноў ім расказваць: што ёсьць такая краіна, дзе яна знаходзіцца, пра нашы традыцыі, звычаі. Шчыра кажучы, я шмат чаго ня ведала пра іх краіны, таму гэта быў такі абмен інфармацыяй. І гэта было вельмі цікава. Некаторыя людзі нават ня верылі, што такая краіна існуе, бо яны ніколі пра Беларусь ня чулі. Нават думалі, што я ўсё прыдумляю. Часам, зразумела, адчувала сябе некамфортна, але ёсьць нешта ў гэтым — прадстаўляць краіну і ведаць, што я адна такая прадстаўніца ў Індыі. Хоць гэта і была вялікая адказнасьць.
— За два гады ніводзін беларус на вочы так і не трапіў?
— Не, ніводзін. У мяне заўсёды было адчуваньне, што я адзіная беларуска ва ўсёй вялізнай Індыі. Сапраўды, неяк ніхто і не трапіўся. Шмат турыстаў бачыла расейскіх, таксама палякаў, украінцаў. Але сярод іх — ніводнага беларуса, на жаль.
— Індыя — зусім ня тое, што Беларусь. Якія былі першыя ўражаньні?
— Калі адчыніліся дзьверы аэрапорту, найперш адчула паветра — цяжкое, вільготна-цёплае. Міжволі войкнула, і гэта было першае ўражаньне пра Індыю. Быў сэзон мусонаў, калі паветра вельмі вільготнае і мяккае. Я ўжо тады памірала, і з жахам падумала, як вытрымаю два гады. Але паступова да надвор’я прызвычаілася. Ну і, натуральна, культурны шок, эстэтычны, бо я пабачыла ў Бамбеі ўсе гэтыя, па-ангельску кажучы, slums — самыя бедныя раёны, хрушчобы, самае дно. Потым уразіла адсутнасьць людзей з маім колерам скуры, бо ў Беларусі зусім няшмат неэўрапейцаў. Было трохі нязвыкла. Яны і баяцца, і цікавяцца, бо я адразу прывабліваю іх увагу. Глядзяць на мяне на вуліцы, пальцам паказваюць, робяць фотаздымкі. Адчувала сябе як галівудзкая зорка, бо іншыя прасілі нават аўтографы. Як для мяне нязвыклы чалавек зь нябелай скурай, так для іх — зь белай. Яны спрабавалі мяне памацаць, праверыць, ці гэта ў мяне натуральны колер валасоў і г.д.
— Ці без наступстваў адбылося знаёміцца з багатай мясцовай флорай і фаўнай?
— У Індыі сапраўды свае асаблівасьці. Клімат, жывёльны, расьлінны сьвет — там, канечне, усё гэта вельмі і вельмі прыгожае. Трапічныя лясы з рознымі вялізнымі кветкамі, зь лісьцем на дрэвах памерам, як палова мяне. Ну і, канечне, самая розная жыўнасьць. Як прымала душ, я ўжо не зьдзіўлялася, калі аднекуль вылезе павучок гіганцкага памеру, ці яшчарка, ці жабка. Часам некаторыя «суседзі», мякка кажучы, напружвалі. Аднойчы ўначы прачнулася ад таго, што на мне сядзеў нейкі пацук ці мыш, так і не разабралася. Таксама наўпрост у нашы пакоі запаўзалі зьмеі — прычым, атрутныя. Прыпаўзалі і проста ляжалі, «адпачывалі». Было дастаткова страшна.
— Што тычыцца кухні — таксама своеасаблівая?
— Так, вельмі своеасаблівая. У нас былі кухары зь вёскі, таму яны гатавалі нам тое ж, што гатавалі і сваім сем’ям. Канечне, яны спрабавалі рабіць нешта эўрапейскае ці амэрыканскае з кантынэнту, але ў іх гэта ўсё роўна атрымлівалася неяк па-індыйску. Таму мы ўвесь час елі такія мясцовыя стравы як рыс, дал (падліва, зробленая з гародніны), вельмі вострую курыцу з кары. Не адразу прывыкла, сумавала па дому, па хатняй страве. Але з часам неяк пачало нават і падабацца.
— Пасьля такой школы загартоўкі на амэрыканскія пэрспэктывы глядзіш без страху?
— Гэта можа толькі так падацца, што не страшна. Крыху ўсё ж страшна, бо Індыя і Амэрыка — яны зусім розныя, і мне будзе і там цяжка, безумоўна. Але гэта цікава, я з радасьцю паеду туды і з зацікаўленьнем. А нейкая школа жыцьця, вопыт, які я набыла ў Індыі, спадзяюся, мне спатрэбяцца ў далейшым жыцьці.
— Цяжка было разьвітвацца зь сябрамі?
— Настолькі цяжка і балюча, што нават казаць пра гэта ня хочацца. За два гады без сям’і ўсе сябры сталі маёй сям’ёй. Таму што яны падтрымлівалі мяне і ў цяжкія часы, і ў радасьці. Праз скайп кантактаваць — гэта ўсё ня тое. Таму гэта, як разьвітацца зь сям’ёй. Асабліва ведаючы, што ня хутка з усімі пабачышся.