Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прадоўжыў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, якія былі ўведзеныя ЗША летам 2006 году.
Ці можна сказаць, што зараз беларуска-амэрыканскія адносіны знаходзяцца на ніжняй кропцы, ці могуць нейкія падзеі іх палепшыць?
Ці магчымыя нейкія новыя, больш жорсткія санкцыі з боку ЗША у адказ на нейкія дзеяньні афіцыйнага Менску?
На гэтыя пытаньні адказвае экспэрт у міжнародных справах Андрэй Фёдараў.
Цыганкоў: Апошнія гады беларуска-амэрыканскія замарожаныя. Як можна апісаць стан гэтых дачыненьняў, і што можа зрушыць іх з мёртвай кропкі?
Фёдараў: Тое, што яны замарожаныя — вынікае з таго, што прэзыдэнт ЗША год за годам працягвае санкцыі, якія былі ўведзеныя ў 2006 годзе. Нейкія зрухі былі ў 2008-10 гадах, санкцыі былі прыпыненыя, але цяпер усё вярнулася на тое самае месца.
Адносіны вельмі дрэнныя, і няма ніякіх падставаў лічыць, што яны могуць зьмяніцца. Бо кожны з бакоў лічыць, што мяч на баку суперніка. Менск настойвае, каб першы крок зрабілі амэрыканцы ў выглядзе адмены санкцыяў, а Вашынгтон патрабуе, каб Беларусь выпусьціла палітзьняволеных і правяла дэмакратычныя зьмены ў краіне. Ні той ні другі ня могуць прымусіць апанэнта зрабіць тое, што ім хацелася, таму ўсё застаецца на месцы.
Цыганкоў: У той час палітыка Эўразьвязу да Беларусі стала больш жорсткай, Вашынгтон замарозіў свае стасункі з Менскам, і ў тым ліку, як выглядае, не зьбіраецца рабіць больш рэзкіх крокаў. Ці можа сытуацыя пагоршыцца пры пэўных варунках, ці яна можа ісьці толькі ў бок паляпшэньня?
Фёдараў: Па-першае, я б не сказаў, што санкцыі Эўразьвязу больш жорсткія. Проста Вашынгтон з самага пачатку ўзяў больш рэзкі тон у адносінах з Беларусьсю, і «вырваўся наперад». Зараз Брусэль да яго толькі падцягваецца.
Што да пэрспэктываў, то тут можна прыгадаў выказваньне славутага польскага гумарыста Станіслава Ежы Леца, які казаў «калі мы палічылі, што дасягнулі дна, зьнізу пастукалі». На жаль, горш можа быць заўсёды. Калі беларускія ўлады пачнуць узмацняць ціск на дэмакратычную грамадзкасьць, што тэарэтычна вельмі магчыма, то і рэакцыя ЗША будзе адпаведнай