Вялікабрытанія выдае Асанжа Швэцыі

Вярхоўны суд Вялікабрытаніі адмовіўся пераглядаць справу заснавальніка сайту WikiLeaks Джуліяна Асанжа, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Гэта азначае, што Асанжа, які ў Швэцыі абвінавачваецца ў правапарушэньнях сэксуальнага характару, брытанскія ўлады могуць выдаць Швэцыі.

Сам Асанж сьцьвярджае, што яго перасьлед носіць палітычных характар і быў выкліканы публікацыяй канфідэнцыйнай дыпляматычнай карэспандэнцыі на ягоным сайце. Сэксуальныя правапарушэньні, што яму прыпісваюцца ― гэта ўступленьне ў полавую сувязь без прэзэрватыва, насуперак жаданьню партнэркі.

У Асанжа ёсьць яшчэ магчымасьць зьвярнуцца ў Эўрапейскі суд па правах чалавека, што можа затрымаць яго экстрадыцыю.