На праваабаронцу Алеся Бяляцкага ў Бабруйскай калёніі наклалі дысцыплінарнае пакараньне і перавялі ў разрад «злосных парушальнікаў». Пакараньнем для палітвязьня стала пазбаўленьне доўгатэрміновага спатканьня і скарачэньне ў 5 разоў ліміту грошай, якія яму дазволена атрымліваць на рахунак.
Пра гэта «Свабодзе» паведаміла жонка праваабаронцы Натальля Пінчук:
«Атрымала ад Алеся ліст. На жаль, ён з сумнымі для мяне навінамі. Алесь напісаў, што ў той дзень на яго склалі акт са спагнаньнем і перавялі яго ў катэгорыю злосных парушальнікаў. З-за гэтага яго пазбавілі магчымасьці рэалізаваць сваё права на доўгатэрміновае спатканьне, якое плянавалася на кастрычнік-лістапад — на гэты конт цалкам можна закрэсьліць усе спадзяваньні — і, больш за тое, скарацілі магчымасьці грашовых паступленьняў. Раней ён мог атрымліваць 500 тысяч рублёў, а зараз толькі 100 тысяч рублёў на месяц. Гэта паказвае, што для яго ствараецца досыць цяжкая сытуацыя ў маральным і псыхалягічным пляне, а скарачэньне грашовых паступленьняў б’е па магчымасьці набыць дадатковыя прадукты. Гэта будзе ўплываць на стан ягонага здароўя. Што да ягонага фізычнага стану, зразумела, ён ня скардзіцца, але часам некаторыя ўскосныя дадзеныя кажуць, што тут у яго ня ўсё добра і ягонае здароўе пагаршаецца. А прычэпкі і спагнаньні перакрэсьліваюць чые б там ні было разьлікі на амністыю».
Натальля Пінчук адзначае, што сытуацыя з парушэньнямі турэмнай дысцыпліны, якая склалася зь яе мужам Алесем Бяляцкім, нагадвае сытуацыі зь іншымі палітвязьнямі.
13 чэрвеня стала вядома, што ў катэгорыю «злосных парушальнікаў» трапіў маладафронтавец Эдуард Лобаў, які адбывае пакараньне ў Івацэвіцкай калёніі. На пачатку году ў гэтую катэгорыю былі залічаныя вязень Магілёўскай крытай турмы, экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч і вязень Глыбоцкай калёніі, старшыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у няплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.
Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.
Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.