Сёньня ў судзе Нясвіскага раёну актывіст "Маладога фронту" Міхаіл Мускі, які месяц таму гвалтоўна быў адпраўлены ў войска пасьля некалькіх адміністрацыйных арыштаў, заявіў, што адмаўляецца прымаць вайсковую прысягу. Па выніках працэсу судзьдзя Марына Данаева пазоў прызыўніка да ваенкамату адхіліла.
Гэта было другое ў Нясьвіжы судовае паседжаньне па пазове Міхаіла Мускага да мясцовага райваенкамату. Папярэдняе адбылося 1-га чэрвеня. Але тады на ім не прысутнічаў сам заяўнік, бо, яго загадзя не папярэдзілі. Гэта ўдакладніла «Свабодзе» судзьдзя Марына Данаева:
«У мяне не было інфармацыі, што ён быў належным чынам праінфармаваны пра дату й час суду. Таму прадстаўнік Мускага заявіў хадайніцтва, і мы выклікалі яго з вайсковай часткі ў Лепелі на сёньня ў судовае паседжаньне».
У залі судовага паседжаньня Міхаіл фактычна зьявіўся пад канвоем, паведаміў актывіст грамадзкай кампаніі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу» Яўген Асіеўскі:
«Зь ім прыехаў сяржант, які яго канваіруе. Прыйшла маці Міхала й яго паплечнікі. У судзе высьвятляліся самыя розныя абставіны: ці ёсьць у Беларусі альтэрнатыўная служба, якім чынам Міхаіла Мускага дастаўлялі ў войска? Збольшага Міхаіл дастаткова падрабязна адказаў на ўсе пытаньні.
У сваю чаргу, прадстаўнік Нясьвіскага ваенкамату запэўніваў, што альтэрнатыўную службу „мы ня можам прапанаваць“ таму, што яна адсутнічае ў Беларусі. Пры гэтым ён спасылаўся на законы».
Адвакатка Міхаіла Мускага таксама спасылалася на законы. Паводле яе, у законах разнабой, таму і ўзьнікаюць такія канфлікты, як з прызывам на службу Міхаіла Мускага. Заяву Міхаіла Мускага судзьдзя Марына Данаева праігнаравала.
Аднак Міхасю ўдалося сказаць некалькі словаў:
«Перадусім Міхась заявіў, што ён ня будзе прымаць прысягу, якая плянуецца на 16-га чэрвеня. Мы будзем і надалей абскарджваць гэтае рашэньне ў судах вышэйшай інстанцыі. Перадусім — гэта Менскі абласны суд, а калі і там не задаволяць, то — у Вярхоўны суд. Мы лічым, што права на альтэрнатыўную вайсковую службу — гэта тое права, якім можа скарыстацца любы чалавек у нашай краіне».
Прадстаўнік грамадзкай кампаніі «За альтэрнатыўную службу» Яўген Асіеўскі паведаміў, што ў Беларусі паводле вынікаў веснавога прызыву 12 прызыўнікаў патрабуюць альтэрнатыўнай службы:
Міхася Мускага затрымалі 26 красавіка пасьля акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2012». На наступны дзень Савецкі райсуд Менску абвінаваціў яго ў дробным хуліганстве і арыштаваў на 15 сутак. Актывіст павінен быў выйсьці на волю 11 траўня, аднак суд Маскоўскага раёну арыштаваў яго яшчэ на пяць сутак.
15 траўня актывіста пад канвоем даставілі з турмы на Акрэсьціна ў ваенную частку пад Лепелем. У тутэйшай вёсцы Межыца дысьлякуецца 29-я ракетна-зэнітная часьць, дзе Міхаіл Мускі мусіць цяпер праходзіць армейскую службу.

Прадстаўнік Нясьвіскага ваенкамату: "Альтэрнатыўную службу мы ня можам прапанаваць таму, што яна адсутнічае ў Беларусі"