Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты абмяркоўваюць нечакана ўзьніклую сямейную праблему, якая пагражае герою прафэсійнымі непрыемнасьцямі.
Your browser doesn’t support HTML5
Саўка:
Што за мерзасьць і брыдота -
Жонка слухае “Свабоду”.
Есьлі шэфу стукне хто-та,
Выганяць мяне з работы.
Грышка:
Саўка, ты дурны, дайгодзе!
Ты ў якім жывеш стагодзьдзі?!
Мы дык з жонкаю заўсёды
Разам слухаем “Свабоду””.
Саўка:
Ну, цібе-та ўсё раўно-та,
А ў мяне, мой друг, работа.
Эта ж кампрамат какой-та –
Жонка слухае “Свабоду”.
Грышка:
Дык яна ў цябе такая –
Ёй свабоды не хапае.
Вось падстава, вось нагода –
Жонка слухае “Свабоду”.
Саўка:
І сягодня, і ўчара
Ловіць голас з-за бугра.
Тожа мне – узяла моду! –
Жонка слухае “Свабоду”.
Грышка:
Саўка, ты пясьняр балота,
Ну, а жончына прырода
Не скараецца прыгнёту –
Жонка слухае “Свабоду”.