«Без прагрэсу ў двух важнейшых пытаньнях — вызваленьні палітвязьняў і стварэньні ўмоваў для правядзеньня свабодных і чэсных выбараў — ціск на беларускія ўлады з боку Эўрапейскага Зьвязу будзе толькі ўзрастаць», — такую заяву зрабіў увечары 12 чэрвеня ў Менску Джон К’еры — прадстаўнік службы зьнешніх сувязей Эўразьвязу.
Разам са сваім калегам з Брусэлю Стэфанам Трысінгам ён 12 чэрвеня сустрэўся з лідэрамі шэрагу апазыцыйных партыяў і прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацыяў.
Аляксандар Атрошчанкаў, Ірына Вештард, Юрась Губарэвіч ды іншыя ўдзельнікі гэтай сустрэчы казалі, што беларускія дэмакраты не патрабуюць на выбарах у Палату прадстаўнікоў для сябе нейкіх льгот і прэфэрэнцыяў. Патрабаваньне ў іх толькі адно — правесьці выбары згодна са стандартамі БДІПЧ АБСЭ.
Яшчэ адна важная тэма сёньняшняй сустрэчы — эўрапейскі дыялёг па мадэрнізацыі Беларусі. Гэта новая ініцыятыва Эўразьвязу ў рамках праграмы «Усходняе партнэрства». Лідэр АГП Анатоль Лябедзька адзначыў, што «Гэты дыялёг не павінны зьвесьціся толькі да працы экспэртаў. Важна данесьці пазытыўную альтэрнатыву да як мага большай колькасьці людзей. Толькі пры гэтай умове можна разьлічваць на эфэкт ад ініцыятывы».
Лябедзька: Прадстаўнікі ведамства сп-ні Эштан прыехалі ў Менск ня зь нейкім пасланьнем, а для маніторынгу сытуацыі. Напрыканцы ліпеня адбудзецца сустрэча міністраў замежных справаў ЭЗ і там будзе абмяркоўвацца сытуацыя ў Беларусі і, магчыма, прымацца нейкае рашэньне. А напрыканцы чэрвеня будзе нарада чыноўнікаў, якія адказныя за зьнешнюю палітыку Эўразьвязу. Вось два прадстаўнікі ЭЗ і прыехалі ў Менск, для таго, каб ужывую пабачыць сытуацыю і пагутарыць з прадстаўнікамі і ўлады, і апазыцыі, і грамадзянскай супольнасьці.