У Расеі на Дзень Незалежнасьці адбыўся апазыцыйны «Марш мільёнаў». Ці можна параўнаць расейскую хвалю пратэстаў зь беларускай? Якія супадзеньні і адрозьненьні ў дзеяньнях уладаў? Ці можна канстатаваць салідарнасьць аўтарытарных рэжымаў?
Удзельнікі: палітычны аглядальнік Павал Шарамет з Масквы і палітоляг Юры Чавусаў зь Менску.
Валер Карбалевіч: «Расейскія пратэстныя акцыі за апошнія паўгода ўскалыхнулі Расею. Сёньня цяжка рабіць высновы наконт таго, як яны паўплываюць на краіну, ці будуць яны нарастаць. Паспрабуйце параўнаць іх зь беларускімі вулічнымі акцыямі. У чым падабенства і адрозьненьне?»
Павал Шарамет: «Адрозьненьне расейскага пратэсту ад беларускага палягае ў тым, што расейскі пратэст сьвежы. Там няма той псыхалягічнай стомленасьці, як у Беларусі, дзе барацьба за свабоду цягнецца шмат гадоў, зьмянілася некалькі пакаленьняў барацьбітоў. У Расеі масавы пратэст — новая зьява. Акрамя таго, беларускі пратэст існуе ва ўмовах пастаяннага і жорсткага ціску рэпрэсіўнай машыны. А ў Расеі гэты ціск толькі пачынаецца.
Ёсьць адрозьненьні што да складу ўдзельнікаў. У Расеі гэта пратэст багатых, сярэдняй клясы, якая змагаецца за нейкія новыя правілы гульні. Гэта прыхільнікі лібэралізму, правых партыяў. Тут барацьбу вядзе беспрытульны выбаршчык, які ня мае прадстаўніцтва ў парлямэнце. А ў Беларусі — гэта пратэст бедных, пратэст больш ідэалягічны. Людзі змагаюцца за свабоду, незалежнасьць».
Юры Чавусаў: «Адрозьненьні прадвызначаныя траекторыяй папярэдняга пэрыяду пратэстных акцыяў і палітычнымі сыстэмамі дзьвюх краін. Як бы там ні было, але ўзровень плюралізму (не дэмакратыі) і ўзгадненьня пазыцыяў розных лабісцкіх груповак у расейскай палітычнай сыстэме нашмат большы, чым у Беларусі. Гэта шмат у чым прадвызначана і асабістым характарам уладароў, і памерамі краін.
Калі казаць пра падабенства, то варта зьвярнуць увагу на тэхналёгіі. Вялікі ўплыў на іх аказвае сучаснае інфармацыйнае грамадзтва. Адбываецца каардынацыя праз сацыяльныя сеткі, высьмейваньне ўладароў праз інтэрнэт.
Таксама падобнасьць выяўляецца ў дэцэнтралізаванасьці пратэсту. Улада сутыкаецца з тым, што, ударыўшы па лідэрах, не ўдаецца зьбіць пратэстную хвалю. Думаю, Расею яшчэ чакае свая «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».
Карбалевіч: «Калі на пачатку вулічных акцыяў у Расеі кіраўніцтва дэманстравала гатоўнасьць слухаць апазыцыю, былі зробленыя пэўныя крокі па шляху палітычных рэформаў, то апошнім часам Крэмль робіць стаўку на рэпрэсіі. Прыняты драконаўскі закон аб мітынгах. Праводзяцца ператрусы на кватэрах лідэраў апазыцыі. Ці не падаецца вам, што ў Расеі ўсё паўтараецца паводле сцэнару, які беларусы добра ведаюць?»
Шарамет: «Расея цяпер на гістарычным раздарожжы. Я лічу, што ў Расеі будзе рэзкае пахаладаньне палітычнага рэжыму ў бок дыктатуры. Да гэтага схіляецца і большасьць экспэртаў. І ход апошніх падзей гэта пацьвярджае.
Шмат што будзе залежаць ад эканамічнай сытуацыі ў Расеі. Калі другая хваля ўсясьветнага эканамічнага крызісу накрые Расею, то да палітычных пратэстаў дададуцца сацыяльныя пратэсты. Тады ўлада пачне панікаваць і можа пайсьці па самым простым шляху: шляху закручваньня гаек.
Адрозьненьне расейскага аўтарытарнага рэжыму ад беларускага палягае ў тым, што ў Расеі ён больш асьвечаны. У Беларусі дыктатура вызначаецца характарам яе галоўнага носьбіта Лукашэнкі, чалавека цёмнага, жорсткага, які ўжо адсек сябе ад усяго цывілізаванага сьвету. А расейская кіроўная эліта шчыльна інтэграваная ва ўсясьветную супольнасьць, яна імкнецца гуляць сур’ёзную ролю ва ўсясьветнай палітыцы. Таму зусім спальваць масты ў адносінах з Захадам яна не хацела б. Але лёгіка вайны можа завесьці і Пуціна ў гэты тупік, зь якога зваротнай дарогі няма».
Чавусаў: «Сапраўды, інтэграванасьць расейскай кіроўнай эліты ва ўсясьветны істэблішмэнт можа адыграць вырашальную ролю, і справа ня дойдзе да ўсталяваньня тэрарыстычнай дыктатуры, якая грунтуецца выключна на сіле. Расейская кіроўная кляса дэманстравала не адзін раз схільнасьць да больш вытанчаных крокаў, якія зьнешне выглядаюць больш культурна. Накшталт маніпуляцыяў зь пераемніцтвам Мядзьведзева і вяртаньнем Пуціна».
Карбалевіч: «Апошнім часам Пуцін пачаў актыўна і дэманстратыўна падтрымліваць рэжым Лукашэнкі. Адбываецца падтрымка і эканамічная, і палітычная. Ці не падаецца вам, што расейскі прэзыдэнт, траўмаваны апошнімі пратэстамі ў Расеі, стаў лепш разумець свайго беларускага калегу? І адбываецца тое, што публіцысты называюць „салідарнасьцю дыктатараў“ на глебе страху перад рэвалюцыяй?»
Шарамет: «Не, я абсалютна не падтрымліваю пункт гледжаньня, што з-за ўнутраных палітычных праблемаў Пуцін лепш разумее Лукашэнку і цягнецца да яго як да больш вопытнага дыктатара. Я ўпэўнены, што палітыка на 2/3 складаецца з псыхалёгіі. А псыхалягічна Пуцін і Лукашэнка — абсалютна несумяшчальныя асобы.
Для Пуціна базавая ідэя цяперашняга прэзыдэнцкага тэрміну — рэінтэграцыя на постсавецкай прасторы праз мытны, эканамічны зьвяз. Таму ён так дагаджае і Беларусі, і Казахстану. Дружба паміж Пуціным і Лукашэнкам, якую мы назіраем апошнія месяцы, працягнецца роўна столькі, колькі Лукашэнка будзе выконваць патрабаваньні Масквы што да ўдзелу ў гэтай інтэграцыі. Але Лукашэнка — дыктатар, які не цярпіць побач ніякага іншага ўплыву. Таму сутыкненьне гэтых двух палітыкаў непазьбежнае. Бо інтэграцыя з Расеяй вядзе да палітычнай сьмерці Лукашэнкі. Ён гэта выдатна разумее, таму паспрабуе яшчэ раз ашукаць Расею, атрымаць прэфэрэнцыі, але не адмовіцца ад сваёй улады на карысьць інтэграцыі. Але РФ ужо не дазволіць яму правесьці такую камбінацыю. Пуцін увесь час падвышае стаўкі».
Чавусаў: «Беларускі рэжым праяўляе схільнасьць сябраваць зь любымі дыктатурамі ці краінамі з аўтарытарнымі тэндэнцыямі: Лібія, Вэнэсуэла і інш. І Расея — у тым ліку. Але ў стасунках Беларусі і Расеі ёсьць фактары мацнейшыя: геапалітыка, эканамічная залежнасьць Беларусі ад Расеі. Таму паміж Лукашэнкам і Пуціным няма шчырага сяброўства. Напрыклад, такога, якое было паміж Лукашэнкам і Кадафі. Эканамічная залежнасьць Беларусі ад Расеі не дазваляе Лукашэнку шчыра выступіць у падтрымку расейскага аўтарытарызму. Ён будзе спрабаваць скарыстаць тэндэнцыю да дэстабілізацыі Расеі на сваю карысьць».
Ці можна параўнаць расейскую хвалю пратэстаў зь беларускай?
Валер Карбалевіч: «Расейскія пратэстныя акцыі за апошнія паўгода ўскалыхнулі Расею. Сёньня цяжка рабіць высновы наконт таго, як яны паўплываюць на краіну, ці будуць яны нарастаць. Паспрабуйце параўнаць іх зь беларускімі вулічнымі акцыямі. У чым падабенства і адрозьненьне?»
Ёсьць адрозьненьні што да складу ўдзельнікаў. У Расеі гэта пратэст багатых, сярэдняй клясы, якая змагаецца за нейкія новыя правілы гульні. Гэта прыхільнікі лібэралізму, правых партыяў. Тут барацьбу вядзе беспрытульны выбаршчык, які ня мае прадстаўніцтва ў парлямэнце. А ў Беларусі — гэта пратэст бедных, пратэст больш ідэалягічны. Людзі змагаюцца за свабоду, незалежнасьць».
Калі казаць пра падабенства, то варта зьвярнуць увагу на тэхналёгіі. Вялікі ўплыў на іх аказвае сучаснае інфармацыйнае грамадзтва. Адбываецца каардынацыя праз сацыяльныя сеткі, высьмейваньне ўладароў праз інтэрнэт.
Таксама падобнасьць выяўляецца ў дэцэнтралізаванасьці пратэсту. Улада сутыкаецца з тым, што, ударыўшы па лідэрах, не ўдаецца зьбіць пратэстную хвалю. Думаю, Расею яшчэ чакае свая «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».
Якія супадзеньні і адрозьненьні ў дзеяньнях уладаў?
Карбалевіч: «Калі на пачатку вулічных акцыяў у Расеі кіраўніцтва дэманстравала гатоўнасьць слухаць апазыцыю, былі зробленыя пэўныя крокі па шляху палітычных рэформаў, то апошнім часам Крэмль робіць стаўку на рэпрэсіі. Прыняты драконаўскі закон аб мітынгах. Праводзяцца ператрусы на кватэрах лідэраў апазыцыі. Ці не падаецца вам, што ў Расеі ўсё паўтараецца паводле сцэнару, які беларусы добра ведаюць?»
Шарамет: «Расея цяпер на гістарычным раздарожжы. Я лічу, што ў Расеі будзе рэзкае пахаладаньне палітычнага рэжыму ў бок дыктатуры. Да гэтага схіляецца і большасьць экспэртаў. І ход апошніх падзей гэта пацьвярджае.
Шмат што будзе залежаць ад эканамічнай сытуацыі ў Расеі. Калі другая хваля ўсясьветнага эканамічнага крызісу накрые Расею, то да палітычных пратэстаў дададуцца сацыяльныя пратэсты. Тады ўлада пачне панікаваць і можа пайсьці па самым простым шляху: шляху закручваньня гаек.
Адрозьненьне расейскага аўтарытарнага рэжыму ад беларускага палягае ў тым, што ў Расеі ён больш асьвечаны. У Беларусі дыктатура вызначаецца характарам яе галоўнага носьбіта Лукашэнкі, чалавека цёмнага, жорсткага, які ўжо адсек сябе ад усяго цывілізаванага сьвету. А расейская кіроўная эліта шчыльна інтэграваная ва ўсясьветную супольнасьць, яна імкнецца гуляць сур’ёзную ролю ва ўсясьветнай палітыцы. Таму зусім спальваць масты ў адносінах з Захадам яна не хацела б. Але лёгіка вайны можа завесьці і Пуціна ў гэты тупік, зь якога зваротнай дарогі няма».
Чавусаў: «Сапраўды, інтэграванасьць расейскай кіроўнай эліты ва ўсясьветны істэблішмэнт можа адыграць вырашальную ролю, і справа ня дойдзе да ўсталяваньня тэрарыстычнай дыктатуры, якая грунтуецца выключна на сіле. Расейская кіроўная кляса дэманстравала не адзін раз схільнасьць да больш вытанчаных крокаў, якія зьнешне выглядаюць больш культурна. Накшталт маніпуляцыяў зь пераемніцтвам Мядзьведзева і вяртаньнем Пуціна».
Салідарнасьць аўтарытарных рэжымаў?