Пракуратура горада Любліна на старонках інтэрнэт выданьня gazeta.pl. апублікавала інфармацыю пра выстаўленьне абвінавачваньня 47-гадоваму маёру памежнай службы Беларусі Аляксандру П..
Польская пракуратура вінаваціць беларускага памежніка паводле 12 злачынстваў, у тым ліку, за ўдзел ў арганізаванай злачыннай групоўцы і ў нелегальнай перапраўцы людзей праз беларуска-польскую мяжу.
Як паведаміў начальнік аддзелу ў справах арганізаванай злачыннасьці і карупцыі апэляцыйнай пракуратуры ў Любліне Анджэй Яжынскі, паводле аналягічных злачынстваў пракуратура шукае яшчэ двух высокапастаўленых беларускіх памежнікаў і з гэтай прычыны зьвярталася па дапамогу да сваіх калегаў у Беларусі, аднак не атрымала адказу.
У прэсавай службе Памежнага камітэту Беларусі паведамленьне пракуратуры Любліна не пракамэнтавалі. Адзін з кіраўнікоў прэсавай службы Ігар Шчацінін ў прыватнасьці сказаў: «Я не гатовы зараз нічога сказаць з гэтай нагоды, бо не валодаю такой інфармацыяй. Гэта ж не „гарачая інфармацыя“. Пазнаёмлюся зь першакрыніцай і пазьней зьвяжамся — магчыма неяк пракамэнтуем гэтую інфармацыю».