8 чэрвеня сьвяткуем 10-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды»

8 чэрвеня ў «Арт Сядзібе» Радыё Свабода адзначылі 10-гадовы юбілей «Бібліятэкі Свабоды» разам зь сябрамі і аўтарамі гэтай сэрыі.
19.30 Сьвяткаваньне праходзіць пры поўным аншлягу. Выступоўцы прамаўляюць, стоячы літаральна пасярод слухачоў. Пануе вельмі добразычлівая, цёплая атмасфэра.

Адкрываючы сустрэчу, вядучы і аўтар «Бібліятэкі», журналіст Вячаслаў Ракіцкі сказаў: «Гаворыць Радыё Свабода. Але ня толькі гаворыць, а яшчэ і друкуе».

Пасьля выступіў дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, які казаў пра выданьні сэрыі, згадаў аўтараў, перадусім Васіля Быкава, заўважыў, што бібліятэка папаўняецца таксама і аўдыёдыскамі, і адзін з аўтараў – удзельнік гэтай вечарыны Лявон Вольскі.

Дарэчы, моладзь у залі вельмі лёгка адказвала на пытаньні віктарыны: колькі кніг выйшла ў гэтай сэрыі і іншыя. Аляксандар Лукашук прапанаваў прысутным проста на сустрэчы напісаць свой «Верш на Свабоду» – так называлася першая кніга сэрыі. Гэта выклікала ажыўленьне. Найлепшыя вершы будуць зачытаныя ў канцы імпрэзы.

10-гадовы юбілей «Бібліятэкі Свабоды»



18.40 Імпрэза праходзіць пры поўнай залі людзей, гэта пераважна моладзь.

Вечарына пачалася зь песень «Радыё Свабода» ў выкананьні гуртоў Uis i Vinsent. Сёньняшняя імпрэза заключная ў сэрыі сустрэчаў на 10-я ўгодкі «Бібліятэкі Свабоды».

http://embed.bambuser.com/broadcast/2724858


У імпрэзе ўдзельнічалі: дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, журналісты Вячаслаў Ракіцкі і Ягор Маёрчык, дызайнэр Генадзь Мацур, музыка Лявон Вольскі.

7 чэрвеня ў Менску прэзэнтавалі «Слоўнік Свабоды».

Заяўкі, каб атрымаць «Слоўнік Свабоды», дасылайце на адрас: Радыё Свабода, п/с 111, 220005, Менск, або на e-mail: rfel.minsk@gmail.com


Глядзець вялікую мапу