Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты абмяркоўваюць эканамічна-эмацыйна-жыцьцёвы заняпад і дэпрэсію. Выйсьце не прапаноўваецца.
Your browser doesn’t support HTML5
Саўка:
Што-та, Грыша, я ня рад.
Я забраў рублёвы ўклад.
Мне сказалі, забірай, а то
Дзенежкі твае згарат.
Грышка:
А я казаў, што справы кепскія,
А ты жадаў жыцьця савецкага.
Саўка:
Што-та, Грыша, я ня рад.
У мяне з жаной разлад.
Гаварыт, з такой зарплатаю
Пацалуй ты кошку ў зад!
Грышка:
А я казаў, я папярэджваў,
А ты жадаў жыць як пры Брэжневе.
Саўка:
Што-та, Грыша, я ня рад.
Усе плахое гаварат.
Нікаго нішто ня радуе
Уж каторы год падрад.
Грышка:
А я казаў, а ты паслаў мяне,
Бо ты жадаў жыць як пры Сталіне.