Дзесяцігадовая гісторыя Бібліятэкі Свабоды — гэта 35 назваў: гісторыя і культура, рэпартажы і досьледы, вершы і мэмуары. Першай кнігай сэрыі ў 2002 годзе стала паэтычная анталёгія «Верш на Свабоду». 365 вершаў для яе напісалі нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, творцы, чые кнігі забараняліся да распаўсюду, і тыя, хто быў асуджаны за літаратурную дзейнасьць.
З каардынатарам «Верша на Свабоду» Валянцінай Аксак мы сустрэліся ў менскай студыі пад музыку Джузэпэ Вэрдзі, якая ў 2001 годзе гучала на нашых хвалях штодня.
— Валянціна, 2001-ты можна назваць Годам паспалітага рушэньня паэтаў на Свабоду. 365 эфіраў — 365 паэтаў — 365 вершаў. Аляксандар Лукашук у адным з інтэрвію назваў праект гэтай перадачы авантурай, бо насамрэч не было пэўнасьці — ці ўсё атрымаецца. А і сапраўды, як вам як каардынатару і рэдактару гэтай перадачы ўдавалася знаходзіць на кожны дзень і новага паэта, і новы верш?
— Авантура — гэта мякка сказана, і я думаю, што спадар Лукашук і да сёньня не ўяўляе, як тады ўдалося зрабіць ягоную ідэю штодзённай рэальнасьцю. Я цяпер магу прызнацца, што калі ён за тыдзень да пачатку новага 2001 году сказаў мне, чым трэба будзе займацца наступныя 365 дзён, а часам і начэй, то мяне апанавала паніка. Якую, ясная рэч, я пастаралася ня выявіць тут жа пры ім. Але я згадзілася, бо ўсё ж недзе ў глыбіні душы жыло і жыве перакананьне, што выслоўе пра тое, што беларусы — паэтычная нацыя, гэта ня толькі прыгожая мэтафара. А ўмацавала гэтае перакананьне гатовасьць тых, каму патэлефанавала адразу ж, удзельнічаць у праграме. Скажам, Рыгор Барадулін і Адам Глёбус прынесьлі свае вершы ўжо празь дзень. Але рэкорд хуткасьці прадэманстраваў праз паўгода Мікола Мятліцкі, калі нейкім ліпеньскім днём выявілася, што паэты зьехалі ад сьпёкі на прыроду і забыліся пра дэкляраваныя даты прыходу ў студыю. Было дзьве гадзіны да пачатку эфіру, калі я пачула ў слухаўцы ягонае бадзёрае абяцаньне пасьпець да часу ікс. І пасьпеў. А вось сьветлай памяці Анатоль Сыс абяцаў-абяцаў, але так ягонага твора мы й не пачулі ў той праграме, і не прачыталі потым у кніжцы. Бывала, што некага даводзілася вельмі доўга ўгаворваць, бо ў адказ чула, што на замову ягоная муза не прыходзіць, а ў выніку ўсё ж тая муза вельмі плённа гасьцявала ў паэтавай кватэры. Так было, да прыкладу, зь Нілам Гілевічам, зь якім амаль тры месяцы я правяла ў тэлефонным дыялёгу, у выніку якога 25 сакавіка 2001 году ягоны цудоўны верш усё ж прагучаў у праграме.
— Вашу праграму я б яшчэ параўнаў з усебеларускім перапісам паэтаў усіх узростаў. Ці стаў «Верш на Свабоду» для кагосьці трамплінам у літаратуру? Дарэчы, хто быў самым юным удзельнікам перадачы?
— Наконт трампліна — ня ведаю, але нейкім штуршком, безумоўна, стаў для многіх. Скажам, тады прагучаў верш маладога гісторыка з Полацку Ўладзімера Лобача, а сёлета ён нарэшце выпусьціў сваю першую паэтычную кнігу. Ці такі наш аўтар, як школьнік тады, а цяпер знаны музыка і паэт Андрусь Такінданг. Андрусю было 15, а вось Сьвятаяне Емяльянавай — толькі 10, і яна была самай юнай удзельніцай той праграмы. Ейным вершам праграма і завяршалася — 31 сьнежня 2001 году. Летась мы паспрабавалі ў крыху зьмененым фармаце зноў вярнуцца да «Верша на Свабоду», і Сьвятаяна зноў напісала цудоўныя строфы.
— Калі гартаеш анталёгію Верш на Свабоду, то бачыш, што зьмешчаныя там творы — сапраўды анталягічныя, вартасныя з мастацкага гледзішча. Таму пытаньне такое: ці быў адбор, адсеў непатрэбнага? Колькі ўсяго твораў было даслана вам як рэдактару?
— Аўтарамі праграмы былі ўжо згаданыя тут нашы народныя паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, Алесь Разанаў і Ўладзімер Някляеў, Данута Бічэль і Ніна Мацяш, многія іншыя знаныя творцы. А былі і невядомыя людзі, якія прыслалі свае вершы па пошце. І з такіх дасланых даводзілася выбіраць, у чым мне дапамагаў паэт і крытык Леанід Галубовіч. Ён чытаў таксама ўсю пошту праграмы і адбіраў творы для эфіру. Калі нашы думкі супадалі, то мы тэлефанавалі аўтару і запрашалі на запіс. Здараліся пры гэтым анэкдатычныя выпадкі. Напісаў хлопец з Маладэчанскага раёну харошы шчыры верш. Мабільнікаў тады яшчэ амаль ні ў кога тут не было, і я патэлефанавала яму дахаты. Слухаўку ўзяла маці, і даведаўшыся, навошта мне трэба ейны сын, заявіла, што нікуды ён не паедзе, бо мусіць пасьвіць козаў, якіх у ейнай гаспадарцы тры дзясяткі... Вось такая сярэднявечная гісторыя на пачатку XXI стагодзьдзя. Усяго ж мы атрымалі тады недзе пад 1000 вершаў на Свабоду. І бальшыня зь іх, на жаль, ня вытрымала адбору. З-за гэтага пакрыўдзілася на нас вельмі шмат людзей, якія лічылі, што мы не належным чынам ацанілі іхныя творы.
— Чым быў прадыктаваны ўдзел замежных паэтаў? Добрых сваіх усё ж не хапіла, ці тут мелі месца нейкія іншыя матывы?
— Тут трэба сказаць вялікі дзякуй сьветлай памяці перакладчыку Карласу Шэрману, на той час выканаўчаму старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру. Ён распавёў пра нашу праграму на нейкіх міжнародных літаратурных сустрэчах і пачуў ахвочых паўдзельнічаць у ёй. Так мы выйшлі за беларускія межы і атрымалі шмат цудоўных твораў на многіх мовах. Пераклады вершаў 59-ці замежных паэтаў, сярод якіх нобэлеўскія ляўрэаты Віслава Шымборска і Чэслаў Мілаш, прагучалі ў эфіры і ўвайшлі ў кніжку.
— Магчыма, я памыляюся, але мне здаецца, што для «Верша на Свабоду» пісалі нават тыя, хто ў паэтычнай дзейнасьці раней заўважаны ня быў: кінарэжысэр Ірына Волах, актор Мікола Казачонак, гісторык Уладзімер Емяльянчык... Як вам удалося вылічыць у іх паэтаў?
— Тут вы, Міхась, сапраўды памыляецеся. Дакладней, якраз з гэтымі імёнамі. Бо, скажам, пасьля раптоўнай сьмерці Ўладзімера Емяльянчыка ў ягоным архіве знайшлося некалькі сшыткаў зь вершамі, і шкада, што ён іх не друкаваў, а чытаў толькі сябрам, ад якіх я і даведалася пра ягоную паэтычную душу. У Ірыны Волах і Міколы Казачонка тыя вершы таксама былі не адзінымі. А вось некаторыя прозьвішчы сапраўды я ні да гэтага, ні пасьля не сустракала ў друку. Дык яно і зразумела, бо, паўтараю, гучалі ў праграме і радкі тых, каго паэтамі мы ня ведаем, а хто проста адгукнуўся шчыра на наш заклік напісаць свой верш на Свабоду і пра свабоду.
— Анталёгія «Верш на Свабоду» выйшла і па-ангельску — у перакладах Веры Рыч. Дзе быў распаўсюджаны ангельскамоўны варыянт кнігі?
— Частку накладу адразу ж узяла ў нас амбасада ЗША і распаўсюдзіла па сваіх каналах. Частка разышлася па бібліятэках сьвету, дзякуючы Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Частку мы пераслалі перакладчыцы, і яна сама іх перадавала ўсім зацікаўленым у Вялікабрытаніі. Дарэчы, у некалькіх лёнданскіх выданьнях былі вельмі ўхвальныя рэцэнзіі на гэтую кнігу. Але самым нечаканым чытачом «Верша на Свабоду» нядаўна стаў Апостальскі нунцый у Беларусі Кляўдыё Гуджэроці. Ён даведаўся пра гэтую кнігу ад кагосьці і папрасіў перадаць яму. І, як мне сказалі тыя, праз каго я перадавала яму «Poems on liberty», быў прыемна зьдзіўлены вартым узроўнем беларускай паэзіі і яе цудоўнага перастварэньня па-ангельску вялікай прыхільніцай Беларусі зь Лёндану Верай Рыч. Дарэчы, яе месца пасьля такой заўчаснай сьмерці, на жаль, у ангельскамоўным сьвеце застаецца незанятым.
— І два апошнія пытаньні я задам дуплетам: каму найперш вы параіце чытаць кнігу «Верш на Свабоду», і якую кнігу (апрача вашай) зь «Бібліятэкі Свабоды», на вашу думку, варта перавыдаць?
— «Верш на Свабоду» — гэта ня проста паэтычны зборнік на зададзеную тэму. Аўтары гэтай кнігі выказалі сваё разуменьне і адчуваньне свабоды, сваю прагу свабоды ў краіне, якая і празь дзесяць гадоў пасьля той праграмы застаецца несвабоднай. Таму кніга гэтая, апроч чыста эстэтычнага фэномэну, якім яна стала ў гісторыі беларускай літаратуры, застаецца фактам свабодавыяўленьня беларусаў, увасобленым у паэтычнай форме. Такім свабодалюбным чытачам яна найперш і цікавая. А перавыдаваць варта ўсе кнігі нашай сэрыі, бо адразу па выхадзе яны становяцца бібліяграфічнай рэдкасьцю, і я неаднаразова была сьведкаю таму, як перакупшчыкі на розных імпрэзах, што называецца, з-пад прылаўка прадавалі нашы кнігі, хоць самі мы іх не прадаём, а толькі дорым сябрам і прыхільнікам.

Усяго ж мы атрымалі тады недзе пад 1000 вершаў на СвабодуВалянціна Аксак

Самым нечаканым чытачом "Верша на Свабоду" нядаўна стаў Апостальскі нунцый у Беларусі Кляўдыё ГуджэроціВалянціна Аксак.