Улады імкнуцца трымаць у сакрэце справу былога намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму, былога першага сакратарам БРСМ Леаніда Кавалёва. 7 месяцаў таму ў Менскім гарадзкім судзе пачаўся і хутка прыпыніўся працэс над ім.
Паводле зьвестак зь Менскага гарадзкога суду, працэс над Леанідам Кавалёвым пачаўся яшчэ ў лістападзе 2011 году, у сьнежні прыпыніўся на экспэртызу і дагэтуль не аднавіўся. Працэс не закрыты, але больш ніякіх зьвестак у судзе не даюць. У тым ліку не паведамляюць артыкул, паводле якога абвінавачаны былы намесьнік старшыні Віцебскага аблвыканкаму Леанід Кавалёў:
«Інфармацыі пра суд мы не паведамляем. Суд адкрыты, але інфармацыі не даем, гэта распараджэньне старшыні суду. Калі працэс адновіцца, мы ня ведаем самі. Як толькі скончыцца экспэртыза, адразу будзе прызначана новае паседжаньне, але калі гэта будзе, нам невядома», — паведамілі «Свабодзе» ў канцылярыі Менскага гарадзкога суду.
Леанід Кавалёў быў арыштаваны ў Віцебску ў чэрвені 2011 году. З таго часу па горадзе ходзяць чуткі, што ў кабінэце былога намесьніка старшыні гарвыканкаму знайшлі вялікую суму грошай і што нібыта ў яго былі вялікія прыбыткі па-за афіцыйнай працай. Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў згадвае:
«Я чуў пра тое, што ў яго на працы на афіцыйны рахунак грошы ішлі, а ён іх нават не здымаў. Яшчэ чуў, што падчас арышту ў яго ў кабінэце знайшлі вялікія грошы ў замежнай валюце. Але так гэта ці не, праверыць немагчыма. Сам я пры ператрусе не прысутнічаў і ягоны рахунак не кантраляваў».
Кар’ерны ўзьлёт былога старшыні калгасу ў Баранавіцкім раёне Леаніда Кавалёва пачаўся з кіраўніцтва грамадзкім аб’яднаньнем БРСМ. У 2005–2008 гадах Кавалёў быў другім, а потым і першым сакратаром арганізацыі, якую ў народзе называюць «лукамолам». Назіральнікі адзначаюць, што якраз у той час прайшлі прэзыдэнцкія выбары, якія скончыліся разгонам пратэстнага лягера на Кастрычніцкай плошчы з арыштам некалькіх соцень тых, хто быў супроць фальшаваньня выбараў. Кіраўнікі БРСМ вынікі выбараў віталі і аднымі зь першых павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з «элегантнай перамогай».
Пасьля БРСМ Леанід Кавалёў крыху папрацаваў у Менскім аблвыканкаме, потым — намесьнікам Віцебскага гарвыканкаму, і апошнія паўтара года да арышту — намесьнікам старшыні Віцебскага аблвыканкаму. Жыхары Віцебску згадваюць, што пасьля арышту Леаніда Кавалёва ішлося пра хуткі суд над ім у Віцебску, але потым размовы пра гэта спыніліся. Яшчэ праз пэўны час пайшла гаворка пра тое, што за Кавалёва перад начальствам рэспубліканскага ўзроўню нібыта заступілася кіраўніцтва вобласьці і ў выніку справу забралі ў Менск, каб там увогуле «пахаваць». Віцебскі актывіст кампаніі «Наш дом» Аляксандар Корнышаў мяркуе, што з поля зроку мясцовых мэдыяў справа Кавалёва зьнікла невыпадкова:
«Мяркую, хутчэй за ўсё пра ягоную справу адмыслова схавалі інфармацыю. Навошта расказваць пра чалавека, які быў пры ўладзе? Таму і не было афіцыйнай інфармацыі. А чаму незалежныя мэдыі прамаўчалі? Можа, проста ня ведалі. Дзіўная сытуацыя і дзіўны чалавек».
На пытаньне, дзе трымаюць падчас працэсу Леаніда Кавалёва, у Менскім гарадзкім судзе таксама не адказваюць.

Хутэй за ўсё пра ягоную справу адмыслова схавалі інфармацыю. Навошта расказваць пра чалавека, які быў пры ўладзе?Аляксандар Корнышаў