У Менску адбыўся круглы стол прадстаўнікоў апазыцыйных сілаў наконт адзінай стратэгіі на парлямэнцкіх выбарах 2012 году. Пасьля ягонага заканчэньня удзельнікі сустрэчы пацьвердзілі, што яны пакуль не гатовыя аб’яднацца ў нейкую агульную структуру, у якой будуць узгадняцца агульныя дзеяньні і фармулявацца агульныя задачы.
Наколькі рэалістычна аб’яднаньне апазыцыі за некалькі тыднях да пачатку выбарчай кампаніі?
Якая тактыка падчас парлямэнцкіх выбараў будзе найбольш адпавядаць палітычнай сытуацыі і магчымасьцям дэмакратычных сілаў?
На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік газэты «Белорусы і рынок» Паўлюк Быкоўскі.
Цыганкоў: Ці магчыма за час, што застаўся да афіцыйнага пачатку выбарчай кампаніі (гэта адбудзецца недзе ў другой палове чэрвеня), апазыцыя мае рэалістычны шанец дасягнуць адзінства наконт сваёй стратэгіі на гэтых выбарах? Ці ўвогуле такая задача выглядае дастаткова фантастычнай, а магчыма — і не зусім неабходнай?
Быкоўскі: З таго моманту, як перастаў існаваць брэнд «Адзіныя дэмакратычныя сілы», казаць пра нейкую канкрэтную стратэгію агульных дзеяньняў на сёньня нельга. Нават калі існавала фармальнае адзінства, заўсёды парлямэнцкія выбары апазыцыі было вельмі складана праводзіць адзіным фронтам. Калі ўсе выступалі за байкот выбараў, знаходзіліся палітыкі ці нават партыі, што выступалі супраць, калі ўсе зьбіраліся ісьці і не перашкаджаць адзін аднаму на выбарчых акругах — заўсёды існавала праблема ўзгадненьня сьпісаў.
Таму парлямэнцкія выбары ніколі не дэманстравалі сур’ёзнай кансалідацыі апазыцыі. З другога боку, яны не ўспрымаюцца як вельмі важная кампанія, у якой трэба ўдзельнічаць менавіта кансалідавана, як на прэзыдэнцкіх выбарах. Бо на прэзыдэнцкіх выбарах вельмі вялікая цана пытаньня, а на парлямэнцкіх ніхто ня верыць, што гэта кардынальна ўплывае на жыцьцё краіны. Таму часам ня ўсе хочуць моцна ўкладацца ў барацьбу, і адзінае, што робіцца — гэта рэкляма сваёй партыі. І тут дамовіцца пакуль не атрымліваецца.
Цыганкоў: Калі ўжо кожная палітычная сіла гуляе за сябе на гэтым выбарах, то, на вашу думку, у рамках канкрэтнай задачы для кожнай канкрэтнай партыі што было б больш адэкватным цяперашняй сытуацыі — пайсьці на байкот ці на нейкую абмежаваную форму ўдзелу?
Быкоўскі: Калі лічыць, што палітыка — гэта мастацтва магчымага, то трэба сыходзіць з таго, што паўнавартасна правесьці кампанію байкоту не атрымаецца. Ёсьць сацыялягічныя дадзеныя, што насельніцтва ў прынцыпе зьбіраецца браць удзел у выбарах, да таго ж працуе адміністратыўны рэсурс, які можа прымусіць частку людзей прыйсьці на выбарчыя ўчасткі.
Калі браць сёньняшнія беларускія рэальныя ўмовы, то хутчэй за ўсё, варта выкарыстаць тыя легальныя спосабы, якія дае кампанія, для прапаганды палітычных поглядаў. У прынцыпе, менавіта гэта зьбіраюцца зрабіць тыя палітычныя сілы, што маюць пэўную колькасьць «штыкоў», якія могуць праводзіць агітацыйную кампанію. Тыя ж, у каго ня вельмі шмат людзей, будуць выступаць за байкот. У такім варыянце — што б не было зроблена, можна будзе сказаць, што так і было задумана.

Варта выкарыстаць тыя легальныя спосабы, якія дае кампанія, для прапаганды палітычных поглядаў...Паўлюк Быкоўскі