Сьлезацечны газ супраць абаронцаў украінскай мовы
Your browser doesn’t support HTML5
Міліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць удзельнікаў акцыі ў абарону ўкраінскай мовы каля Вярхоўнай Рады ў Кіеве, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода. Байцы спэцаддзелаў «Беркут» выпусьцілі газ зь некалькіх балёнчыкаў. У МУСе Ўкраіны гэтую інфармацыю абвяргаюць.