4 чэрвеня быў вынесены прысуд тром беларусам у Лібіі – 10 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў дапамозе рэжыму Кадафі.
Падсудныя, якія адкідалі ўсе абвінавачаньні і заяўлялі, што працавалі ў нафтавай прамысловасьці Лібіі, былі прызнаныя вінаватымі ў тым, што абслугоўвалі ракетныя комплексы «зямля-паветра» супраць авіяцыі НАТА, якая падтрымлівала паўстаньне супраць Кадафі.
Госьць «Свабоды» – вайсковы перакладчык Аляксандар, які ў 2005 годзе працаваў ва Ўгандзе, дзе вайсковыя спэцыялісты з былога Савецкага Саюзу навучалі мясцовых вайскоўцаў, як абслугоўваць савецкую тэхніку. Аляксандар пагадзіўся адказаць на нашы пытаньні на ўмовах ананімнасьці.
Соўсь: Як вы ацэньваеце прысуд беларусам? Ці маглі б вы ці іншыя вайсковыя спэцыялісты, якія працавалі ў краінах, дзе адбываюцца канфлікты, трапіць у аналягічную сытуацыю?
Аляксандар: Безумоўна, гэта вельмі жорсткі прысуд, бо як вайсковыя спэцыялісты яны вельмі маленькія людзі ў гэтай гульні, а ў гэтым выпадку яшчэ й пэнсіянэры, якія адслужылі свой тэрмін у войску і потым паехалі туды. У такой сытуацыі мог апынуцца любы, хто паехаў за мяжу. Бо ў афрыканскіх краінах палітычнай стабільнасьці няма. Ніякіх гарантыяў няма.
Соўсь: Якім чынам вы трапілі ва Ўганду? Якую працу там рабілі? Наколькі бясьпечным было ваша знаходжаньне ў гэтай краіне?
Аляксандар: Праца не была бясьпечнай. Мы там вучылі мясцовых вайскоўцаў працаваць на БМП (баявая машына пяхоты). Па дамоўленасьці з урадам Уганды мы выступалі не як прадстаўнікі Беларусі, а праз прыватныя кампаніі, і Беларусь ніякіх адносінаў да гэтага ня мела. Мы цалкам разьлічвалі на тую фірму, на якую працавалі. Але мы нават кантракту ня бачылі. Проста былі дамоўленасьці.
Соўсь: А прыватная фірма была беларуская?
Аляксандар: Не, не беларуская, не расейская. Яна аўстрыйская ці яшчэ якая, дакладна нават не магу сказаць.
Соўсь: А як вы трапілі на гэтую працу?
Аляксандар: Звычайна ёсьць рэкруты, якія працуюць у гэтай фірме і вядуць пошук сярод былых вайскоўцаў. І так нейкія знаёмыя мне прапанавалі паехаць туды. Я быў перакладчыкам.
Соўсь: Наколькі фінансава гэта была выгадная прапанова?
Аляксандар: У той час гэта было вельмі выгадна, бо тут заробкі былі на ўзроўні 200-300 даляраў, а мы атрымлівалі каля 2 тысяч.
Соўсь: Раней МЗС Беларусі не прызнаваў, што ў Лібіі арыштаваныя беларусы, што іх вінавацяць у дапамозе рэжыму Кадафі. І толькі сёньня было заяўлена, што выстаўленае нашым грамадзянам абвінавачаньне не адпавядае рэчаіснасьці. Як вы лічыце – у ваш час і цяпер – ці беларусы могуць у такіх выпадках лічыць сябе абароненымі беларускай дзяржавай ці не?
Аляксандар: Дзяржавай яны ня могуць быць абароненыя ў тым сэнсе, што звычайна такія кантракты ідуць не празь дзяржаву, а праз прыватныя фірмы. Людзі нават ня плацяць дзяржаве падаткі. Зь іншага боку, калі яны трапляюць у бяду, тады павінна нешта рабіць пасольства, як звычайна і робіцца. Але гэта іх рызыка, яны самі бяруць адказнасьць на сябе. І тут ужо разьлічваць на дзяржаву ня мае сэнсу.
Соўсь: Давайце такую сытуацыю ўявім. Дапусьцім вы знаходзіліся ў Лібіі і пачаліся ваенныя дзеяньні. Якая магчымасьць кінуць гэтую працу і зьехаць дадому? Ці быў такі выбар у асуджаных беларусаў?
Аляксандар: Я так разумею, што выбар быў. Яны маглі за свае сродкі набыць квіткі і вылецець адтуль. Але напэўна яны затрымаліся там, бо, напрыклад, чакалі зарплату ці чакалі, што кампанія аплаціць іх пералёт у Беларусь. Нехта ім паабяцаў нешта. Але калі пачаліся ваенныя дзеяньні, вядома, трэба было адтуль як мага хутчэй вылятаць.
Соўсь: У якіх краінах Афрыкі яшчэ працуюць беларусы?
Аляксандар: Шмат у якіх краінах. У асноўным гэта спэцыялісты высокага ўзроўню, якія працуюць на вельмі складаным абсталяваньні, напрыклад, пілёты, ці ў артылерыйскіх сыстэмах ці на БМП. Яны паўсюль. Там, дзе ёсьць нейкі канфлікт, там яны заўсёды прысутнічаюць. Пасьля развалу СССР было прададзена шмат самалётаў, танкаў і іншага абсталяваньня. І хтосьці павінен усё гэта падтрымліваць у кандыцыі.
Соўсь: Ці вы сустракалі падчас сваёй працы беларускіх наймітаў? Тых, хто зарабляе грошы на ўдзеле ў ваенных дзеяньнях?
Аляксандар: Я не сустракаў, але я чуў, што ёсьць людзі, якія зарабляюць на гэтым грошы.
Соўсь: Да чаго мусіць быць падрыхтаваны грамадзянін Беларусі, які атрымлівае прапанову працы, зьвязанай з ваеннымі дзеяньнямі ў краінах, дзе нестабільная сытуацыя?
Аляксандар: Я б параіў увогуле туды ня езьдзіць.
Слухаць гутарку можна тут:

Your browser doesn’t support HTML5