Сёньня падчас саміту ЭЗ-Расея, які адбыўся ў Санкт-Пецярбургу, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заклікаў Эўразьвяз паспрыяць прыняцьцю ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА) Беларусі і Казахстану.
У свой час вяліся размовы пра тое, што Беларусь, Казахстан і Расея будуць уступаць у СГА разам, як сябры Мытнага саюзу. Але потым ад гэтага праекту адмовіліся. Рашэньне аб прыняцьці Расеі ў СГА было прынятае напрыканцы мінулага году. Пэрспэктыва далучэньня да гэтай арганізацыі Беларусі і Казахстану пакуль няясныя.
Пэўны час таму Менск і Астана прынялі рашэньне, што бяруць на сябе такія ж абавязаньні ў замежным гандлі, якія бярэ на сябе Расея, ўступаючы ў СГА. Аднак пры гэтым на іх ня будуць распаўсюджвацца прэфэрэнцыі, якія атрымае Расея, як чалец арганізацыі.
Пуцін падчас прэсавай канфэрэнцыі па выніках саміту ЭЗ-РФ назваў гэтае рашэньне Беларусі і Казахстану " беспрэцэдэнтным", " мужным і сьмелым крокам". Ён заклікаў Эўразьвяз " улічыць гэта і аказаць усялякую падтрымку пры ўступленьні гэтых краін у Сусьветную гандлёвую арганізацыю«. Расейскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што правілы мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы цалкам адпавядаюць прынцыпам СГА.
Раней прадстаўнік Беларусі ў Эўразійскай эканамічнай камісіі, былы прэм’ ер краіны Сяргей Сідорскі выказваў меркаваньне, што «ўступленьне Расеі і Казахстану ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю нясе рызыкі для адзінага мытнага тарыфу Мытнага саюзу».