У пятніцу ў Горадні за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ў абарону польскае школы, які наладзілі побач з аблвыканкамам, быў затрыманы 21 чалавек. І толькі аднаго зь іх, актывіста СПБ Ігара Банцара, асудзілі на 13 сутак. Пры затрыманьні яго моцна зьбілі міліцыянты. Астатнія затрыманыя чакалі судоў 4 чэрвеня, але суды не адбыліся.
Суду чакалі яшчэ дзевяць удзельнікаў пікету, бо міліцыянты склалі на іх пратаколы і паабяцалі, што ў панядзелак да кожнага зь іх датэлефануюцца. Некаторыя з затрыманых самі прыходзілі ў суд, але там адказвалі, што пратаколаў яшчэ няма. У пастарунку таксама сказалі чакаць, але канкрэтнага часу не назвалі.
Журналістка Гражына Шалкевіч, якая сёньня чакала суду, распавяла «Свабодзе», што сярод затрыманых былі і выпадковыя людзі: адзін хлапец, які прыехаў на фэст нацыянальных культур, выпадкова падышоў пацікавіцца, што тут робіцца, і яго забралі. Яшчэ адзін гарадзенец паспрабаваў заступіцца за жанчын, якіх цягнулі за рукі людзі ў цывільным.
Шалкевіч: «Там былі бабулі, якім па 70–80 гадоў, а іх папросту цягнулі ў аўтобус, а потым старэйшых пачалі выпіхваць назад. Людзей білі, у людзей было парванае адзеньне і зламаныя парасоны».
Кіраўнік Рады не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Андрэй Пачобут, якога, дарэчы, у той дзень выклікалі ў пастарунак і пратрымалі там тры гадзіны, заўважыў пасьля акцыі, што сябраў СПБ так жорстка, як гэты раз, разганялі ўпершыню.
Пачобут: «Нечаканай была такая жорсткая рэакцыя ўладаў. Людзей зьбівалі, моцна дасталося Ігару Банцару. Раней мы не сутыкаліся з такім, каб сябраў СПБ так жорстка разганяла міліцыя».
Кіраўніца не прызнаванага ўладамі СПБ Анжаліка Арэхва лічыць, што рэакцыя ўладаў была такая жорсткая з прычыны таго, што ў горадзе адбываўся фэст нацыянальных культур і ўладам вельмі хацелася, каб ніхто ня бачыў тых праблемаў, зь якімі ў Беларусі сутыкаюцца нацыянальныя меншасьці.
І суды, паводле Арэхвы, сёньня не адбыліся з цалкам канкрэтных прычынаў.
Арэхва: «Не судзілі, бо ня хочуць, каб пра гэта гаварылі, каб нічога не даходзіла да грамадзкай думкі. Тым больш, што сярод арыштаваных былі і сталыя людзі, іх таксама меліся судзіць. Яны баяцца скандалу і хочуць, каб гэта адбылося ціхенька».
Сябры не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў зьвярталіся ў Гарадзенскі гарвыканкам з заяўкамі на правядзеньне 4 пікетаў супраць увядзеньня ў адзінай школе з польскай мовай навучаньня, збудаванай, дарэчы, на грошы польскага ўраду, расейскамоўных клясаў. У правядзеньні пікетаў ім адмовілі. А зьяўленьне расейскамоўных клясаў у польскай школе ўлады тлумачаць тым, што суседнія школы перапоўненыя.