Удзельнікі тлеташніх пратэстаў разьлічвалі на вынясеньне сьмяротнага прысуду былому дыктатару
У сталіцы Эгіпту Каіры ў суботу ўвечары пачаліся стыхійныя акцыі пратэсту супраць прысуду, вынесенага экс-прэзыдэнту краіны Хосьні Мубараку і некалькім урадоўцам зь яго блізкага атачэньня.
Паведамляецца аб сутыкненьнях пратэстоўцаў з паліцыяй, ёсьць пацярпелыя. Многія эгіпцяне, у тым ліку прыхільнікі арганізацыі «Браты-мусульмане», патрабуюць перагляду прысуду Мубараку, які быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне. Удзельнікі тлеташніх пратэстаў разьлічвалі на вынясеньне сьмяротнага прысуду былому дыктатару.
Экс-прэзыдэнта прызналі вінаватым у гібелі 850-і ўдзельнікаў дэманстрацый у Каіры, пасьля якіх Мубарак быў вымушаны сысьці ў адстаўку.
Сярод іншых падсудных толькі экс-міністар унутраных спраў Хабіб аль-Адлі быў таксама пакараны пажыцьцёваым зьняволеньнем. Шэсьць чалавек былі апраўданыя, у тым ліку сыны Мубарака – Алаа і Гамаль, абвінавачаныя ў карупцыі.
Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch назвала прысуд Мубараку «гістарычным», але скрытыкавала сьледзтва, якое, на думку праваабаронцаў, недастаткова поўна абгрунтавала віну падсудных.