21.30 Зьміцер Бандарэнка паведаміў «Свабодзе», што яго правяралі цягам гадзіны, праверылі рэчы і зрабілі асабісты дагляд з распрананьнем, нічога не знайшлі і адпусьцілі.
«Зараз буду думаць, як даехаць дахаты, буду чакаць нейкага цягніка... Што сказаць пра гэта: ёсьць зона малая, дзе я сядзеў, і зона вялікая — уся Беларусь. Я зьвязваю гэтае затрыманьне з тым, што я зьяўляюся патрыётам сваёй радзімы... Правяралі мяне ўжо паводле правілаў Мытнага саюза, а не Беларусі», — сказаў «Свабодзе» Зьміцер Бандарэнка.
21.00 Зьміцер вяртаўся з Друскенікаў з жонкай Вольгай. Памежнікі зьнялі яго зь цягніка «Вільня — Менск». Вольга далей паехала ў Менск сама.
«Я не магу гаварыць, зараз мае рэчы правяраюць на мяжы», — пасьпеў сказаць Зьміцер «Свабодзе».
Вольга Бандарэнка паведаміла «Свабодзе», што яна з мужам вярталася з санаторыя ў Друскеніках, дзе Зьміцер пасьля турмы праходзіў рэабілітацыю.
Пасьля праверкі пашпартоў на літоўска-беларускай мяжы да Зьмітра падыйшло два супрацоўніка памежных войск Беларусі і запатрабавалі пайсьці на праверку. Цягнік сышоў, пашпарт і багаж Зьмітра Бандарэнкі засталіся ў ягонай жонкі.
«Муж быў да гэтага гатовы, ён чамусьці не сумняваўся, што яго затрымаюць на мяжы», — сказала «Свабодзе» Вольга Бандарэнка.
Апошнім часам памежнікі затрымлівалі на беларуска-літоўскай мяжы многіх апазыцыянэраў, прафсаюзных актывістаў, незалежных журналістаў.