У Менску прайшлі перамовы прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі. У чым сымбалічны сэнс першага замежнага візыту расейскага кіраўніка? Чым патлумачыць падарункі, якія прывёз у Менск Уладзімер Пуцін? Ці можна рабіць высновы пра выдатныя пэрспэктывы беларуска-расейскіх адносін бліжэйшым часам?
Удзельнікі: кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі зь Менску і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы.
Валер Карбалевіч: «Пра якія прыярытэты ў вонкавай палітыцы Расеі сьведчыць той факт, што свой першы міжнародны візыт у новым статусе Пуцін ажыцьцявіў у Беларусь?»
Аляксандар Класкоўскі: «Пасьля вяртаньня ў Крэмль Пуцін падпісаў указ пра тое, што праект стварэньня Эўразійскага зьвязу — прыярытэт замежнай палітыкі РФ. Пра гэта ён увесь час паўтараў падчас выбарчай кампаніі. Гэтай структуры малююць велізарныя пэрспэктывы. І паездка ў Менск — прызнаньне таго, што ў Беларусі Масква бачыць найважнейшага партнэра ў гэтай справе. Гэта першае.
Другое — гэта антызаходні трэнд Пуціна. На гэтай хвалі ён вёў сваю перадвыбарчую кампанію. Адчуваецца, што Пуцін вельмі пакрыўдзіўся на Захад, найперш на ЗША. Відаць былы падпалкоўнік КДБ мысьліць кансьпіралягічна і ўсур’ёз верыць, што заходнія краіны інсьпіравалі Балотную плошчу. З-за гэтай крыўды Пуцін не паляцеў на саміт „Вялікай васьмёркі“.
У Лукашэнкі і Пуціна падобная рыторыка адносна апазыцыі. Лукашэнка называе апанэнтаў „адмарозкамі“, „пятай калёнай“. Пуцін кажа пра апазыцыю: „інтэрнэт-хамячкі“, „бандэрлогі“. Візытам у Беларусь Пуцін хоча паказаць Захаду, што ў яе ёсьць хаўрусьнікі. Партыя БНФ у сваёй заяве назвала гэты хаўрус „дыктатарскім інтэрнацыяналам“. Акрамя таго, былі і чыста лягістычныя меркаваньні. Бо пасьля Менску Пуцін паляцеў у Бэрлін, затым у Парыж».
Кірыл Коктыш: «Сапраўды, праект Эўразійскага зьвязу быў галоўнай часткай перадвыбарчай кампаніі Пуціна. Найперш ён павінен стаць зручным гандлёвым шляхам з Азіі ў Эўропу. Таксама гэта ўнутрырасейскі мэсыдж пра магчымасьць беларусізацыі Расеі, калі сытуацыя выйдзе з-пад кантролю.
Нарэшце, візыт у Беларусь — рэалізацыя патрэбы Пуціна ў замежнапалітычным посьпеху. Бо ва ўнутранай палітыцы прэзыдэнт Расеі мае шмат праблем. Як толькі Пуцін зьехаў з Масквы, як расейскі рубель дэвальваваўся амаль на 10%. Таму паездка ў Беларусь, гатоўнасьць Лукашэнкі да патрэбнай дэклярацыі павінна прадэманстраваць расейскаму грамадзтву посьпех. Тое, што Менск быў на шляху ў Эўропу, куды Пуцін паехаў пасьля, зьмікшыравала антызаходні трэнд».
Карбалевіч: «Атрымліваецца, што сяброўства зь Беларусьсю, эканамічнае ўтрыманьне бліжэйшага саюзьніка можа расцэньвацца расейскай грамадзкай думкай як посьпех?»
Коктыш: «Любы праект патрабуе спачатку інвэстыцыяў. Пэўная частка расейскага электарату дала Пуціну мандат на рэалізацыю Эўразійскага зьвязу за два гады. І датацыі Беларусі расейскае грамадзтва расцэньвае як інвэстыцыі».
Карбалевіч: «Апошнім часам у беларускім экспэртным асяродзьдзі дамінавала думка, што пасьля выбараў ідылія ў беларуска-расейскіх дачыненьнях скончыцца, Пуцін пачне разьбірацца з Лукашэнкам, прад’яўляць патрабаваньні і прымусіць плаціць па рахунках за тыя прэфэрэнцыі, якія Беларусь атрымала ад Расеі гэтым годам. Але візыт Пуціна прадэманстраваў процілеглую тэндэнцыю. Прэзыдэнт Расеі прыехаў з падарункамі. Ён заявіў, што Беларусь атрымае чарговы транш крэдыту ад Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, хоць беларускі бок фактычна адмовіўся выконваць умовы, якія ўзяў на сябе ў межах пагадненьняў аб гэтым крэдыце. Напрыклад, Лукашэнка заблякаваў працэс прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. Чым гэта тлумачыцца? Сп. Класкоўскі, вы робіце акцэнт на антызаходнім трэндзе ў палітыцы Расеі, сп. Коктыш лічыць, што найбольш важны — Эўразійскі зьвяз».
Класкоўскі: «Тут дзейнічае і адзін, і другі чыньнік. Але зьвярнуў бы ўвагу на яшчэ адзін фактар. У дачыненьні да Беларусі Масква не вытрымлівае лініі голага прагматызму. Зусім нядаўна расейскія кіраўнікі казалі, што больш ня будзе танных нафты і газу ў абмен на пацалункі, пераходзім на рынкавыя адносіны. Але Расея вытрымала такую палітыку нядоўга. Цяпер усё зноў вяртаецца да той формулы „братняй інтэграцыі“. І галоўная прычына такога вяртаньня — вялікадзяржаўнае мысьленьне. Вяртаецца лёгіка, што за сам статус вялікай дзяржавы трэба плаціць хаўрусьнікам. Ёсьць і іншыя вымярэньні такой палітыкі. Напрыклад, украінскі чыньнік. Трэба паказаць Кіеву, што вось Беларусь ідзе ў правільным кірунку, таму і атрымлівае пернікі. Ёсьць яшчэ праблема супрацьракетнай абароны ў Эўропе. А тут Беларусь — натуральны стратэгічны пляцдарм. Лукашэнка заўсёды ўдала прадае Расеі сваю гатоўнасьць класьціся пад танкі НАТО».
Коктыш: «Патрэба Расеі ў хаўрусьніках — тактычная. Ня трэба перабольшваць антызаходні трэнд рыторыкі Пуціна. Бо Расея шчыльна інтэграваная ў заходнюю эканоміку. Эўропа — галоўны пакупнік расейскай нафты і газу. Таму ўсе сваркі Пуціна з Захадам — тактычныя. Напрыклад, ідзе торг пра супрацьракетную абарону. Наконт прыватызацыі. Цяпер яе праводзіць бессэнсоўна. Бо працягваецца падзеньне сусьветных рынкаў. У такіх умовах Беларусі давялося б прадаваць свае актывы па нізкіх цэнах. Таму цяпер разумна было б пачакаць у гэтым пляне. Магчыма, гэтая аргумэнтацыя знайшла разуменьне з боку Пуціна».
У чым сымбалічны сэнс першага замежнага візыту Пуціна?
Валер Карбалевіч: «Пра якія прыярытэты ў вонкавай палітыцы Расеі сьведчыць той факт, што свой першы міжнародны візыт у новым статусе Пуцін ажыцьцявіў у Беларусь?»
Другое — гэта антызаходні трэнд Пуціна. На гэтай хвалі ён вёў сваю перадвыбарчую кампанію. Адчуваецца, што Пуцін вельмі пакрыўдзіўся на Захад, найперш на ЗША. Відаць былы падпалкоўнік КДБ мысьліць кансьпіралягічна і ўсур’ёз верыць, што заходнія краіны інсьпіравалі Балотную плошчу. З-за гэтай крыўды Пуцін не паляцеў на саміт „Вялікай васьмёркі“.
У Лукашэнкі і Пуціна падобная рыторыка адносна апазыцыі. Лукашэнка называе апанэнтаў „адмарозкамі“, „пятай калёнай“. Пуцін кажа пра апазыцыю: „інтэрнэт-хамячкі“, „бандэрлогі“. Візытам у Беларусь Пуцін хоча паказаць Захаду, што ў яе ёсьць хаўрусьнікі. Партыя БНФ у сваёй заяве назвала гэты хаўрус „дыктатарскім інтэрнацыяналам“. Акрамя таго, былі і чыста лягістычныя меркаваньні. Бо пасьля Менску Пуцін паляцеў у Бэрлін, затым у Парыж».
Нарэшце, візыт у Беларусь — рэалізацыя патрэбы Пуціна ў замежнапалітычным посьпеху. Бо ва ўнутранай палітыцы прэзыдэнт Расеі мае шмат праблем. Як толькі Пуцін зьехаў з Масквы, як расейскі рубель дэвальваваўся амаль на 10%. Таму паездка ў Беларусь, гатоўнасьць Лукашэнкі да патрэбнай дэклярацыі павінна прадэманстраваць расейскаму грамадзтву посьпех. Тое, што Менск быў на шляху ў Эўропу, куды Пуцін паехаў пасьля, зьмікшыравала антызаходні трэнд».
Карбалевіч: «Атрымліваецца, што сяброўства зь Беларусьсю, эканамічнае ўтрыманьне бліжэйшага саюзьніка можа расцэньвацца расейскай грамадзкай думкай як посьпех?»
Коктыш: «Любы праект патрабуе спачатку інвэстыцыяў. Пэўная частка расейскага электарату дала Пуціну мандат на рэалізацыю Эўразійскага зьвязу за два гады. І датацыі Беларусі расейскае грамадзтва расцэньвае як інвэстыцыі».
Чым патлумачыць падарункі Пуціна?