«Выбары ў Палату прадстаўнікоў паводле заканадаўства ня могуць праводзіцца пазьней за 26 верасьня», — паведаміў Свабодзе старшыня ЦВК Мікалай Лазавік. Ці ёсьць нейкая інтрыга ў гэтай выбарчай кампаніі. Чаму беларуская апазыцыя дагэтуль стратэгічна ня вызначылася са сваім стаўленьнем да парлямэнцкіх выбараў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.
Цыганкоў: Што можна сказаць у цэлым пра гэтую парлямэнцкую кампанію? Да дня галасаваньня засталося тры месяцы, але большасьць насельніцтва гэтыя выбары, як выглядае, мала цікавяць. Ці можна сказаць, што ў гэтай кампаніі няма ніякай інтрыгі як унутры Беларусі, гэтак і за яе межамі?
Чавусаў: Беларускія аналітыкі ўжо памыліліся, калі заяўлялі, што няма ніякай інтрыгі і нечаканасьцяў у прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Але ў дадзеным выпадку, сапраўды, настроі ў грамадзтве сьведчаць пра тое, што чым далей, тым болей, выбарчыя працэсы ў Беларусі дэвальвуюцца. Насельніцтва цудоўна разумее прадвызначанасьць тых лічбаў, якія аб’явіць спадарыня Ярмошына — і большасьць разумее, што ад гэтых выбараў наўрад ці што ў краіне зьменіцца.
Зь іншага боку, некаторыя апазыцыйныя сілы робяць стаўку на гэтую кампанію, каб скарыстаць яе як нагоду выйсьці з таго ступару, у які яны патрапілі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Цыганкоў: Звычайна хаця б за некалькі месяцаў да выбараў была вядомая калі не тактыка, то прынамсі асноўная стратэгія апазыцыі. Але цяпер некаторыя партыі дасюль ня вызначыліся, ці будуць яны байкатаваць альбо ісьці да канца. Ці ідзе на карысьць апазыцыі такая рознанакіраванасьць?
Чавусаў: Факт у тым, што пасьля падзеяў на Плошчы ў апазыцыі не адбылося выпрацоўкі новай агульнай стратэгіі. У сувязі з гэтым кожная палітычная сіла паасобку вызначае ўласную тактыку, сыходзячы са сваіх асобных інтарэсаў. У чымсьці гэтыя інтарэсы супадаюць, у чымсьці разыходзяцца, і адбываецца перагрупоўка арганізацыяў на палітычнай сцэне.
Зараз вялікі ўплыў мае тактыка байкатаваньня выбараў, і пераважная большасьць апазыцыйных суб’ектаў у той ці іншай ступені вар’іруюць лёзунг байкоту, няўдзелу, актыўнага байкоту, сьцьвярджаючы, што гэта будзе той зброяй, якая дапаможа.
Гэта ў пэўнай ступені маральная пазыцыя, а ў некаторай — чыста тэхнічная пазыцыя, бо ў дэмакратычных арганізацыяў адсутнічаюць сілы для паўнавартаснага ўдзелу у выбарчай кампаніі. Але я не выключаю, што некаторыя з палітыкаў разьлічваюць, што спрацуе эфэкт 2000-га году. Тады беларуская апазыцыя байкатавала выбары, і ўлады былі вымушаныя прапусьціць у парлямэнт некаторых дысыдэнтаў у апазыцыі (Абрамава, Навасяд), каб тым самым дэзавуяваць тактыку байкоту.