Каралева Лізавета ІІ: 60 гадоў на брытанскім пасадзе
Каралева Лізавета ІІ адзначае сваё 60-годзьдзе на брытанскім пасадзе
Каралева Лізавета ІІ паводле даўжыні знаходжаньня на пасадзе саступае толькі каралеве Вікторыі, якая панавала ў 1837-1901 гг. На гравюры - вясельле Вікторыі і прынца Альбэрта ў 1840 г.
Члены брытанскай каралеўскай сям'і пазуюць вакол прынцэсы Лізаветы і Філіпа, герцага Эдынбурскага, у Троннай залі Бакінгемскага палаца ў дзень іх вясельля, 20 лістапада 1947 г.
Лізавета атрымлівае Меч Дзяржавы ад арцыбіскупа Кентэрбэрыйскага перад цырымоніяй каранацыі ў Уэстмінстэрскім абацтве 2 чэрвеня 1953 г.
Каралева Лізавета ІІ пазуе ў дзень каранацыі 2 чэрвеня 1953 г., праз паўтара года пасьля таго, як яна стала каралевай-рэгенткай па сьмерці яе бацькі Георга VI 6 лютага 1952 г. Гэта была першая каранацыя, якая трансьлявалася па тэлевізіі.
Каралева, прынц Філіп і іх трое дзяцей (зьлева направа Ганна, Эндру і Чарлз; гацлвертае дзіця прынц Эдвард народзіцца праз чатыры гады) у замку Бэлмарал у 1960 г.
Каралева з сынамі прынцамі Эндру (зьлева) і Эдвардам чытаюць кнігу ў Бакінгемскім палацы падчас запісу Каляднага звароту каралевы ў 1971 г.
Каралева з прынцам Чарлзам і яго нявестай Лэдзі Дыянай у Бакінгемскім палацы ў сакавіку 1981 г. Сямейны скандал нашчадка пасаду і яго развод у 1996 годзе скалануў каралеўскі істэблішмэнт і брытанскае грамадзтва.
Каралева і Чарлз на скачках у Эпсаме пасьля "страшнага 1992 году", калі два яе старэйшыя сыны разышліся з жонкамі, дачка Ганна разьвялася, а ў пажары згарэла частка Уіндзарскага замку.
Каралева (зьлева) і былая брытанская прэм'ер-міністар Маргарэт Тэчар перад вячэрай у гонар 70-годзьдзя апошняй у Лёндане ў 1995 г.
Каралеву Лізавету ІІ вітаюць падчас візыту ў адбудаваны нанова шпіталь Каралевы Лізаветы ў Лёндане ў 2001 г.
Каралева Лізавета ІІ і прынц Філіп на багаслужбе з нагоды 60-й гадавіны свайго шлюбу, Уэстмінстэрскае абацтва, Лёндан, лістапад 2007.
Queen Elizabeth II unveils a portrait bust by sculptor Oscar Nemon at the House of Lords in London in October 2009.
Каралева Лізавета ІІ адкрывае свой партрэтны бюст працы мастака Оскара Нэмана ў Палаце лордаў у Лёндане ў кастрычніку 2009.
Найстарэйшы сын каралевы і насьледнік трону Прынц Чарлз цалуе руку маці падчас урачыстасьці ў Каралеўскім садаводчым таварыстве ў 2009.
Каралева Лізавета ІІ ўскладае вянок на месцы тэрарыстычнай атакі Аль Каіды, у якой у Нью-Ёрку 11 верасьня 2001 загінулі тысячы амэрыканцаў і асобаў іншых нацыянальнасьцяў.
Конная паліцыя перад Бэкінгемскім палацам у Лёндане.
Каралева выяжджае конным экіпажам з Бэкінгемскага палацу на інаўгурацыю парлямэнту ў траўні 2010.
Каралева Лізавета ІІ і яе муж, прынц Філіп, ідуць Каралеўскай галерэяй ва Ўэстмінстэрскім палацы падчас інаўгурацыі парлямэнту ў траўні 2010.
Лізавета і Філіп (у пярэднім радзе пасярэдзіне) на афіцыйнай фатаграфіі з Гвардзейскім грэнадэрскім палком у 2010 пасьля ўручэньня вайскоўцам новага сьцяга.
Каралева сустракаецца з Папам Бэнэдыктам ХVI у верасьні 2010.
Каралева прыбывае ў рэзыдэнцыю прэзыдэнта Ірляндыі ў траўні 2011, падчас гістарычнага, першага візыту кіраўніка брытанскай дзяржавы ў Ірляндыю пасьля таго, як Ірляндыя стала незалежнай ад Вялікабрытаніі ў 1922.
Каралева Лізавета ІІ атрымлівае кветкі пасьля нядзельнай багаслужбы ў касьцёле Ўэст-Ньютан-Чэрч у Лёндане 5 лютага 2012, напярэдадні яе дыямэнтавага юбілею (60-годзьдзя на пасадзе).